Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 14 кастрычнiка 1999 г.


Алесь Лазоўскі, Менск

Сёньня Свабодны прафсаюз прадпрыймальнікаў правёў папераджальны страйк. Гандляры патрабуюць гарантыяў бясьпечнай працы і абяцаюць 17 кастрычніка падтрымаць Марш Свабоды.

Страйк быў папераджальны таму, што ім меркавалася паказаць уладам сур'ёзнасьць намераў прыватных гандляроў, калі ў адносінах да іх пачнуць закручваць гайкі. Кіраўнік Свабоднага прафсаюзу прадпрыймальнікаў лічыць арганізатарам акцыі не сябе, але беларускія ўлады, якія стварылі для прыватных гандляроў ненармальныя ўмовы працы. Страйк паказаў сур'ёзны раскол у прадпрыймальніцкім асяродзьдзі – яго не падтрымалі структуры афіцыйнага прадпрыймальніцкага прафсаюзу «Садружнасьць». На рынках, якія кантралюе «Садружнасьць», сёньня гандлявалі. Але інфармацыя пра колькасьць гарадоў, дзе спыніўся гандаль, была супярэчнай.

У Гародні, якая ёсьць ідэйным цэнтрам Свабоднага прафсаюзу, прадпрыймальнікаў, працуюць 80 адсоткаў рынку. Вось што сказаў кіраўнік «Садружнасьці» Алег Бортнікаў.

(Бортнікаў: ) «Мы хацелі б засьцерагчы прадпрыймальнікаў краіны ад выкананьні тых лёзунгаў, якія выказваюць апошнім часам прадстаўнікі некаторых апазыцыйных колаў. Яны карыстаюцца папулісцкімі мэтадамі, падаграюць мітынговыя насторі прадпрыймальнікаў і, такім чынам, зарабляюць сабе палітычны капітал, а не думаюць пра сапраўднае разьвіцьё прадпрыймальніцтва ў краіне. Тым самым яны правакуюць улады на нэгатыўнае стаўленьне да прадпрыймальніцтва ўвогуле».

Ідэйны апанэнт Бортнікава – Валеры Леванеўскі, наступным чынам тлумачыць свае патрабаваньні.

(Леванеўскі: ) «Улады на рэальныя перамовы фактычна не пайшлі. Так званыя саступкі нас не задавальняюць і не здымаюць вастрыню праблемы. Яны не падпісаныя дзяржаўнымі службовымі асобамі».

Леванеўскі мае на ўвазе прапановы Дзяржаўнага падатковага камітэту і Міністрэства гандлю. Тыя толькі рэгулююць нормы, закладзеныя ў дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі, які дазваляе канфіскоўваць тавары прадпрыймальнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG