Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 30 верасьня 1999 г.


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

Дзесяць непарлямэнцкіх партыяў Сэрбіі, аб'яднаных у блёк "Зьвяз за зьмены" з 21 верасьня ў 20 местах краіны праводзяць масавыя акцыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Слабадана Мілошавіча. Да ўчорашняга дня акцыі праходзілі спакойна і паліцыя не перашкаджала маніфэстантам…

Але ўчора, калі 30-тысячная калёна дэманстрантаў начале зь лідэрамі "Зьвязу" рушыла ў бок раёну Дзедзінья, дзе знаходзіцца працоўная і пэрсанальная рэзыдэнцыя Мілошавіча, дарогу ёй перагарадзілі паліцэйскія кардоны, якія пры дапамозе дубінак, пры падтрымцы бронетэхнікі й вадамётаў, пачалі разганяць удзельнікаў акцыі.

У выніку, паводле папярэдніх дадзеных, былі параненыя 22 чалавекі, сярод якіх шэраг лідэраў апазыцыі, замежныя журналісты, а таксама паліцыянты. Афіцыйная агэнцыя "Танюг" паведаміла пра арышт 11 асобаў, у тым ліку намесьніка старшыні "Зьвязу за зьмены" Слабадана Орліча.

Пасьля разгону дэманстрацыі лідэр партыі "Сацыял-дэмакратыя" гэнэрал Вук Абрадавіч заявіў: "Мы ня спынімся пасярод дарогі. Гэтая барацьба не на жыцьцё, а на сьмерць", а кардынатар "Зьвязу за зьмены" Владан Баціч падкрэсьліў, што "цяперашнія падзеі будуць вернутыя пануючаму рэжыму як бумэранг".

Учора ж, каля 15 тысячаў чалавек узялі ўдзел у дэманстрацыях у найбуйнейшых местах Сэрбіі – Нові-Сад і Ніш.

XS
SM
MD
LG