Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 23 верасьня 1999 г.


Як паведамляе інфармацыйная агэнцыя "БелаПАН", жонка зьнiклага Вiктара Ганчара Зiнаiда накiравала адкрыты лiст прэзыдэнту Расеi Барысу Ельцыну:

"Зьвяртаюся да Вас як да дзяржаўнага дзеяча, якi ўнёс велiзарны ўклад у пабудову дэмакратычнага грамадзтва ня толькi ў Расеi, але й на ўсёй постсавецкай прасторы.

16 верасьня ў Менску былi выкрадзеныя мой муж – адзiн зь вядучых лiдэраў беларускае апазыцыi, выконваючы абавязкi старшынi Вярхоўнага Савету Вiктар Ганчар – I ягоны сябар Анатоль Красоўскi.

Iх лёс дагэтуль застаецца невядомым. Праваахоўныя ворганы Беларусi не прадпрымаюць фактычна нiякiх дзяньняў па адшукваньнi Ганчара й Красоўскага, а таксама ў выяўленьнi арганiзатараў i выканаўцаў гэтага злачынства. Гэта ня першае выкраданьне актыўных апанэнтаў рэжыму за апошнiя некалькi месяцаў. Нi для каго не сакрэт, што за гэтымi выкраданьнямi стаiць злачынны рэжым Аляксандра Лукашэнкi.

Я зьвяртаюся да Вас з просьбаю ўмяшацца й дапамагчы спынiць тэрор у Беларусi, а таксама дапамагчы высьветлiць лёс майго мужа. Сёньня, калi Расея вядзе перамовы з Лукашэнкам, Вам трэба памятаць – рукi беларускага дыктатара ў крывi".

Паводле зьвестак "БелаПАН", лiст Зiнаiды Ганчар ужо паступiў у адмiнiстрацыю расейскага прэзыдэнта.

XS
SM
MD
LG