Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 22 верасьня 1999 г.


Юрась Карманаў, Менск

Сёньня ў гарадзкую пракуратуру Менску былі выкліканыя жонкі Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага…

Пакуль афіцыйнае сьледзтва аніяк не пасунулася ў справе расьследваньня абставінаў зьнікненьня Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага 17 верасьня — такую выснову зрабіла Зінаіда Ганчар, якая сёньня наведала гарадзкую пракуратуру.

Сьледзтва вядзе сьледчы гарадзкой пракуратуры Сяргей Новікаў. Аднак, адказваць на пытаньні нашага радыё ён адмовіўся.

Зінаіда ганчар паведаміла, што сьледчы пераважна распытваў пра вопратку й настрой Ганчара ў дзень зьнікненьня. Спадарыня Ганчар заўважыла, што сьледчы не цікавіўся апісаньнем мейсца здарэньня, якое зрабіла Зінаіда Ганчар самастойна.

Нагадаю, што й само мейсца злачынства знайшлі не міліцыянты, а жонкі зьніклых.

Сёньня на размову ў якасьці сьведкаў да сьледчага Новікава былі выкліканыя жонка Анатоля Красоўскага Ірына, сакратарка Ганчара Кацярына, а таксама кіроўца Ганчара Яўген Лычоў. Пытаньні да іх задаваліся тыя ж самыя, што й да Зінаіды Ганчар.

У пасьпяховасьць сьледзтва жонка Ганчара верыць зь цяжкасьцю. Паводле ейнае вэрсіі, адказнасьць за зьнікненьне мужа нясе асабіста Аляксандар Лукашэнка, ад волі якога залежыць будучыня Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага.

Дапамагчы пошуку вырашыла жонка экс-прэм'ера Міхала Чыгіра Юлія. Яна рапачала кампанію друкаваньня й расклейваньня ўлётак з партрэтамі Ганчара й Красоўскага. На ўлётках пазначаны кантактавы тэлефон: 257-06-96. На гэты нумар могуць зьвяртацца ўсе тыя, хто мае інфармацыю адносна зьнікненьня Ганчара й Красоўскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG