Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 22 верасьня 1999 г.


Мы працягваем сачыць за сытуацыяй вакол зьнікненьня Віктара Ганчара. Сёньня стала вядома, што намесьнiк прэсавага сакратара Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэймс Фоўлi выступiў з афiцыйнай заяваю, у якой выказаў "глыбокую заклапочанасьць" Злучаных Штатаў "тэндэнцыяй да зьнiкненьня працiўнiкаў захаваньня рэжыму Лукашэнкi".

"Зьнiкненьне Вiктара Ганчара, – гаворыцца ў заяве, – ня першае сярод асноўных апанэнтаў рэжыму Лукашэнкi. 8 красавiка зьнiкла былы старшыня Нацыянальнага банку Тамара Вiньнiкава. 7 траўня пры загадкавых абставiнах па шляху дадому зьнiк былы мiнiстар нутраных справаў гэнэрал Юры Захаранка. Мейсцазнаходжаньне й цяперашнi стан спадарынi Вiньнiкавай i гэнэрала Захаранкi дагэтуль невядомы".

У заяве адзначаецца, што беларускае кіраўніцтва мусіць прыкласьцi ўсе намаганьнi да вызначэньня мейсцазнаходжаньня Ганчара, Вiньнiкавай, Захаранкi й забесьпячэньня iхняе бясьпекi.

XS
SM
MD
LG