Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 21 верасьня 1999 г.


У беларускую рэдакцыю "Радыё Свабода" паступіла заява старшыні БНФ Зянона Пазьняка "Пра абвастрэньне палітычнага становішча"

Як адзначаецца ў заяве, "выклікаюць занепакоенасьць эскаляцыя ваеннага напружаньня і грубыя парушэньні правоў чалавека ў Расеі. Чарговыя ваенныя дзеяньні, справакаваныя на Каўкзе, сэрыя выбухаў у Расеі выклікалі неадэкватную рэакцыю расейскіх уладаў, стварылі псіхоз нянавісьці да ўсіх нярускіх, і ў першую чаргу — да мусульманаў, людзей азіяцкага і каўкаскага паходжаньня.

Без аб'яўленьня надзвычайнага становішча ў Маскве ды іншых расейскіх гарадох фактычна ўведзеныя элемэнты надзвычайнага становішча. Людзей нярускай нацыянальнасьці і неславянскага выгляду міліцыянэры і спэаддзелы міліцыі хапаюць на вуліцах, у дамох і на кірмашох, правяраюць дакумэнты, арыштоўваюць, б'юць і зьневажаюць. Чуваць заклікі да расправы. Расейскі друк, радыё, тэлевізія і ўлады падтрымліваюць расава-этнічныя чысткі ў расеі, культывуюць нянавісьць да іншых.

Гэта недапушчальна, бо ёсьць грубым парушэньнем правоў чалавека. Гэта шлях распаду, па якім пайшла камуністычная Югаславія і на які ступае цяпер Расея.

Міжнародная супольнасьць і эўрапейскія міжнародныя структуры ня могуць застацца абыякавымі да перасьледу людзей паводле расава-этнічных прыкметах у Расейскай Фэдэрацыі.

Імкненьне рэжыму Лукашэнкі экстрапаляваць надзвычайны стан у Расеі на Беларусь сьведчыць аб намерах антыбеларускага рэжыму выкарыстаць становішча ў суседняй краіне, каб паралізаваць і разбурыць беларускую дэмакратычную працу.

Ва ўмовах надзвычайнага становішча, якое пачынае ўводзіць Лукашэнка ў Беларусі, зьнікае магчымасьць перамоўнага працэсу зь існуючым рэжымам, які, да таго ж, прадаўжае нарошчваць інкарпарацыйную палітыку аб'яднаньня з краінаю, што знаходзіцца ў стане пэрманэнтавай вайны і распаду".

"Працэс спаўзаньня антыбеларускага рэжыму да рэпрэсіяў і крымінальных дзеяньняў адносна асобы чалавека ў Беларусі павінен быць спынены. Нельга дапусьціць экспарту вайны і крымінальшчыны ў Беларусь, разьвязваньня перасьледу апазыцыйна настроеных беларусаў",-- гаворыцца ў заяве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG