Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 21 верасьня 1999 г.


(эфір 20 верасьня)
У будынку Гэнэральнае пракуратуры вiцэ-сьпiкэр Вярхоўнага Савету Генадзь Цярэня разам з дэпутатамi Станiславам Багданкевiчам i Сяргеем Калякiным заявiлi дзяжурнаму пра намер сустрэцца з гэнэральным пракурорам Алегам Бажэлкам.

Як паведамiў кампаніі "БелаПАН" Станіслаў Багданкевiч, да дэпутатаў выйшаў памочнiк гэнпракурора, якi заявiў, што ягоны шэф заняты, паколькi адпраўляецца на сустрэчу з Аляксандарам Лукашэнкам. Памочнiк прыняў у дэпутатаў пэтыцыю і паведамiў, што да вечара будзе разгледжанае пытаньне аб узбуджэньнi крымiнальнае справы паводле факту зьнiкненьня Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага.

Група дэпутатаў знаходзiлася ў рэспублiканскай пракуратуры каля паўгадзiны. Увесь гэты час каля будынку былі іхныя калегi зь Вярхоўнага Савету, сябры праваабарончых арганiзацыяў i журналiсты. Пад час чаканьня дэпутацкае групы да iх падыйшоў намесьнiк начальнiка Гарадзкое управы нутраных справаў Менгарвыканкаму падпалкоўнiк Сьвятаслаў Курэль, якi заявiў, што iхныя дзеяньнi могуць быць расцэненыя як несанкцыянаваны сход. Праўда, анiякiх захадаў да тых хто сабраўся, з боку мiлiцыi не было.

XS
SM
MD
LG