Гарадзкая пракуратура Менску ўзбудзіла крымінальную справу паводле факту зьнікненьня выканаўцы абавязкаў старшыні Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара й гэнэральнага дырэктара фірмы "Красіко" Анатоля Красоўскага. Аднак, жонка Ганчара Зінаіда паведаміла, што да яе трапіла інфармацыя аб тым, што праваахоўныя ворганы замаруджваюць дасьледваньне справы. Сёньня жонкі Ганчара й Красоўскага наведалі амбасады Францыі ды Вялікай Брытаніі. Учора ўвечары яны сустрэліся з амбасадарамі ЗША і Польшчы ў Беларусі… Пакуль што жонкі зьніклых Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага зрабілі значна больш за афіцыйнае сьледзтва яны склалі свой уласны пратакол мейсца злачынства, у якім на трох старонках зафіксавалі ўсе акалічнасьці зьнікненьня сваіх мужоў. На фотаздымках зь мейсца падзеяў зафіксаваная кроў, мятыя кусты, а таксама бітае шкло. Нагадаю, што й само мейсца падзеяў адшукалі не міліцыянты, а жонкі. Пратакол агляду мейсца злачынству перададзены ў прэсу і ў заходнія амбасады. Зінаіда Ганчар паведаміла, што не спадзяецца на пасьпяховасьць афіцыйнага сьледзтва. 20 верасьня гарадзкой пракуратураю Менску ўзбуджана крымінальная справа паводле факту зьнікненьня Ганчара й Красоўскага. Аднак, спадарыня Ганчар заявіла, што паводле крыніцы з праваахоўных ворганаў дадзены загад максімальна замарудзіць хаду сьледзтва. У зьвязку з гэтым Зінаіда Ганчар зьвярнулася зь лістом да шэфа КГБ Уладзімера Мацкевіча: "Вы ня можаце не разумець,-- піша Зінаіда Ганчар, што выкраданьне Ганчара гэта палітычнае злачынства, якое ўжо выклікала абурэньне ва ўсім сьвеце. таму вы, як легітымны старшыня КГБ, зацьверджаны Вярхоўным Саветам, абавязаныя зрабіць усе неабходныя дзеяньні, каб адшукаць майго мужа й знайсьці арганізатараў і выканаўцаў гэтага злачынства. У адваротным выпадку КГБ і Вы асабіста будзеце несьці адказнасьць як арганізатары злачынства". Сваю пазыцыю жонкі Ганчара й Красоўскага давялі да амбасадараў заходніх краінаў. Учора й сёньня Зінаіда Ганчар і Ірына Красоўская наведалі амбасады Францыі, Нямечыны, Польшчы, Вялікай Брытаніі ды ЗША. Ірына Красоўская паведаміла нашаму радыё: (Красоўская: ) "Ва ўсіх амбасадах, якія мы наведалі, да нас паставіліся вельмі добра... Я вельмі ўдзячна ўсім тым, хто дапамагае нам хто як можа. Я ніколі не займалася палітыкаю і ня вельмі ёю цікавілася. я ня ведаю, хто і як будзе дапамагаць, але мне б хацелася, каб усе людзі, у каго яшчэ хоць троху ёсьць розуму каб яны задумаліся над тым, што адбываецца ў нашай краіне. Таму што тое, што адбылося сёньня з маім мужам і з Ганчаром можа здарыцца з кожным чалавекам, які жыве ў гэтай краіне". Ірына Крсаоўская спадзяецца, што двое яе дачок здолеюць убачыць свайго бацьку. Да пошуку Ганчара й Красоўскага далучылася й жонка Міхала Чыгіра Юлія.

Самае папулярнае
1