Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 20 верасьня 1999 г.


Аляксандар Лукашук, Прага

Сёньня міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры бязь межаў" выступіла з заклікам да беларускіх уладаў спыніць перасьлед журналісткі Ірыны Халіп.

Арганізацыя, якая месьціцца ў Парыжы, запатрабавала ад беларускіх уладаў выконваць міжнародныя пагадненьні ў справе свабоды слова й забясьпечыць для Ірыны Халіп права свабодна выконваць свае прафэсійныя абавязкі, а таксама спыніць перасьлед, які вядзецца ад ліпеня ў сувязі з публікацыяй артыкула ў газэце "Имя" ў справе карупцыі.

У артыкуле фігуравалі імёны кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Івана Ціцянкова й гэнэральнага пракурора Алега Бажэлкі.

"Рэпарцёры бязь межаў" аб'ядноўваюць журналістаў Нямеччыны, Бэльгіі, Гішпаніі, Францыі, Італіі, Швэцыі й Швайцарыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG