Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 20 верасьня 1999 г.


Тэма № 1 сёньня — гэта зьнікненьне Віктара Ганчара, лёсам якога заклапочана ня толькі ягоная сям'я, калегі ці беларускія дэмакратычныя арганізацыі.

Так, мы атрымалі афіцыйны адказ-рэакцыю на гэтую падзею з амбасады Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Менску. У адказе сказана:

"Урад Злучаных Штатаў ведае і вельмі непакоіцца з нагоды зьнікненьня беларускага апазыцыйнага лідэра Віктара Ганчара. Спадар Ганчар не прыйшоў дадому ўвечары 16 верасьня, і не зьявіўся на загадзя прызначаную сустрэчу з амбасадарам ЗША 17 верасьня. Ад таго часу ягоная сям'я ня мае ад яго аніякіх вестак.

Мы ўжо выказалі занепакоенасьць ЗША ў гэтым пытаньні ўраду Беларусі, і заклікалі яго зрабіць усё, што ў ягоных сілах, каб высьвятліць, дзе знаходзіцца спадар Ганчар, і захаваць ягоную бясьпеку.

Урад Злучаных Штатаў неаднаразова зьвяртаўся да беларускага ўраду па тлумачэньні з нагоды двух іншых зьнікненьняў, якія адбыліся сёлета — былога старшыні Нацыянальнага банку Беларусі Тамары Віньнікавай і былога міністра нутраных справаў Юрыя Захаранкі, які зьнік пасьля крытыкі ў бок кіраўніцтва краіны.

Мы занепаоеныя тым, дзе знаходзяцца і ў якой бясьпецы спадарыня Віньнікава й гэнэрал Захаранка, і разглядаем зьнікненьне спадара Ганчара, як вельмі трывожны працяг гэтага ланцужку.

17 верасьня 1999 году
Першы сакратар амбасады ЗША, дырэктар Інфармацыйнае службы ЗША Даяна Максэй."

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG