Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 16 верасьня 1999 г.


Кастусь Бандарук, Прага

У панядзелак, газэта "International Herald Tribune" паведаміла, што грамадзянін ЗША беларус Эдуард Батко і яго расейскі партнэр з часовай візаю ў ЗША Міхал Прэс сталі перад амэрыканскім судом ў Чыкага.

Яны абвінавачваюцца ў тым, што спрабавалі набыць і прадаць за мяжу, праўдападобна ў Кітай або Паўночную Карэю радыёлякацыйную тэхніку для зьнішчальнікаў, экспарт якой забараняецца адмысловым законам.

Расеец знаходзіцца пад вартаю, а беларус Эдуард Батко вызвалены пад заклад вартаю 500 тысячаў даляраў дахаты.

Калі ім будзе даказанае парушэньне закону аб кантролю за экспартам зброі, ім пагражае мільённы штраф або да 12-ці гадоў турмы.

XS
SM
MD
LG