Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 15 верасьня 1999 г.


Кастусь Бандарук, Прага

Агляд заходняга друку. Сёньня камэнтатары заходняе прэсы чарговы раз засяроджваюць сваю увагу на фінансавых праблемах і бясьпецы Расеі…

Бамбовым замахам ў Маскве прысьвяцілі артыкулы шэраг нямецкіх газэтаў. Публікаваная ў Ростоку газэта "Ostsee Zeitung" піша ў сваім рэдакцыйным артыкуле, што пасьля другога за апошнія чатыры дні выбуху ў Маскве, ў выніку якога загінулі больш за 100 чалавек, ў расейскай сталіцы запанаваў тэрор. Паводле нямецкай газэты "выбух глыбока параніў расейскую душу й выклікаў паўсюднае адчуваньне трывогі".

Іншая нямецкая газэта "Westfaelischer Anzeiger" лічыць адной з прычын таго, што ў Расеі не спрацавалі прэвэнтыўныя сродкі бясьпекі, недастатковае фінансаваньне міліцыі. Дрэнна аплочваемыя афіцэры міліцыі вельмі падатлівыя на карупцыю. Яны ня маюць аніякае матывацыі дзеля больш эфэктыўнае працы. Акрамя ўсяго гэтага, расейскія праваахоўныя ворганы ня маюць адпаведнага абсталяваньня.

Паводле яшчэ адной нямецкай газэты "Stuttgarter Nachrichten", "сам Барыс Ельцын усур'ёз ня верыць ў тое, што праблема тэрарызму, выкліканая канфліктам на Каўказе, будзе разьвязаная перад тым, як ў наступным годзе ён пакіне пасаду". Газэта лічыць, што "тыя моцныя, хуткія і рашучыя крокі, якія Ельцын абяцаў зрабіць у панядзелак у сваім выступе перад народам, ня зьменяць таго факту, што прэзыдэнт хутчэй за ўсё пакіне пасьля сябе руіны".

Газэта "Heilbronner Stimme" адзначае факт, што расейцы ахвотна ўскладаюць віну за апошнія замахі ў Маскве на лідэраў ісьлямскага бунту на Каўказе, у рэгіёне, які скарыстоўвае слабасьць постсавецкае імпэрыі ў сваіх сэпаратысцкіх мэтах". Паводле нямецкае газэты, новая чачэнская вайна можа цяпер выбухнуць ў Дагэстане. Ісьлямскія баявікі ўсё бліжэй да дасягненьня сваёй мэты – стварэньня фундамэнталісцкай, ісьлямскай дзяржавы на Каўказе. У некаторым сэнсе гісторыя паўтараецца. Расейскія вайскоўцы, гэтак як і 200 гадоў таму, ваююць, праліваючы кроў за зьдзяйсьненьне каляніяльных мараў расейскіх цароў".

Француская газэта "Le Figaro" задаецца пытаньнем: "Хто на самой справе той вораг, які праводзіць атакі з такой сьляпой нянавісьцю, якая пасеяла ў сэрцах людзей трывожнае чаканьне новых выбухаў?"

"Le Figaro" адзначае, што расейскія ўлады на чале з прэзыдэнтам ў адзін голас абвінавачваюць у тэрактах ісьлямскіх баявікоў на Каўказе, якія аднак, у прыватнасьці, Шаміль Басаеў, адхіляюць такія абвінавачваньні. "Для Басаева, –піша французкая газэта, – прычына выбухаў ясная: гэта міжусобныя разборкі на расейскай палітычнай сцэне". "Дык ці ў такім разе расейскія сакрэтныя службы "маглі асьмеліцца зьдейсьніць такія бойні, каб прымусіць людзей, кіраваных такім бяздарным урадам, узяць ў рукі зброю?", – пытаецца француская газэта й адказвае: "Цалкам такую гіпотэзу нельга выключыць, улічваючы паўсюдныя настроі прыгнечанасьці ў Маскве".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG