Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 08 верасьня 1999 г.


Алена Ціхановіч, Прага

Як паведамляе апошні нумар чэскае англамоўнае газэты "The Prague Post", чэскі урад адобрыў праект новае візавае палітыкі.

Прэсавы сакратар ураду Лібор Роўчэк сказаў, што верагоднае ўвядзеньне візаў на ўезд у Чэскую Рэспубліку разглядаецца для такіх краінаў як Беларусь, Баўгарыя, Куба, Грузія, Казахстан, Кыргыстан, Малдова, Румынія, Расея, Туркменістан і Ўкраіна. Ён, аднак, дадаў, што канчатковае рашэньне павінна быць прынятае ўрадам ў лістападзе.

Крыніцы ў чэскім міністэрстве замежных справаў паведамляюць, што сярод першых кандыдатаў у гэтым сьпісе, верагодна, будуць Расея і Ўкраіна. Як лічыць чэскі консул у Маскве Андрэй Маравэк, у такім выпадку, Расея пойдзе на адэкватныя захады ў адказ. Што да Ўкраіны, то ўвядзеньнем візаў, Чэхія ў першую чаргу мае намер абараніцца ад вялікага наплыву нелегальнае працоўнае сілы адтуль.

Увогуле захады чэскіх уладаў тлумачачацца дастасаваньнем заканадаўства краіны да нормаў Эўрапейскага Зьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG