Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 03 верасьня 1999 г.


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

Складанай застаецца й сытуацыя ў Кыргыстане, дзе з 22 жніўня ідуць баі паміж урадавым войскам ды ісьлямскімі баявікамі Джумбая Намангані, якія трымаюць ў закладніках гэнэрала міністэрства нутраных справаў, чатырох японскіх гэолягаў і некалькі сотняў мірных жыхароў.

Тым ня менш, размовы пра ўвод у краіне надзвычайнага становішча пакуль ня йдзе. Пра гэта заявіў сьпікэр кыргыскага парлямэнту Ўсуп Мукамбаеў. Зь ягоных словаў, надзвычайнае становішча толькі прывядзе да панікі сярод насельніцтва.

Тым часам інфармаваныя крыніцы перадалі зь Бішкеку, што экстрэмісты прапанавалі вызваліць закладнікаў, калі ім дадуць магчымасьць бесперашкодна ўвайсьці на тэрыторыю Ўзбэкістану. Сёньня гэтую інфармацыю, у часе інтэрвію нашай радыястанцыі, абверг міністар абароны Кыргыстану, гэнэрал Эсэн Тапоеў. Паводле Тапоева, урад Кыргыстану гэткіх прапановаў не атрымліваў.

Сёньня ж, дэпутат заканадаўчага сходу краіны Амурэк Такебаеў заявіў, што ліквідаваць баявікоў толькі на тэрыторыі Кыргыстану – не атрымаецца. На поўначы Таджыкістану, у вёсках Чон-Алайскага раёну шмат пустых горных прастораў, якія не кантралююцца афіцыйным Душанбэ. Гэта дае баявікам магчымасьць бесперашкодна мяняць пазыцыі. Мяйсцовыя ж аддзелы самааховы ўзброеныя слаба й ня могуць эфэктыўна кантраляваць горныя сьцежкі, не кажучы ўжо пра захоп стратэгічна важных вышыняў.

Гэткім чынам Кыргыстан заяўляе пра гэаграфічнае пашырэньне канфлікту й працягвае чакаць тэхнічнае дапамогі ад Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG