Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 26 жніўня 1999 г.


Алесь Мікалайчанка, Менск

З 25 па 27 жніўня арганізацыі Маладога Фронту сталічнае вобласьці сьвяткуюць дзень наданьня статусу канстытуцыйнага закону Дэклярацыі аб незалежнасьці Рэспублікі Беларусь...

Так ужо выпала, што ўчора 25 жніўня, якраз на восьмую гадавіну наданьня статусу канстытуцыйнага закону Дэклярацыі аб незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, у Маскве адбыўся футбольны матч на Кубак UEFA паміж барысаўскай камандаю "БАТЭ" і тамтэйшым "Локомотивом". Таму заўзятары зь ліку маладафронтаўцаў з Барысава вырашылі адзначыць згаданую гадавіну выездам у расейскую сталіцу, каб на стадыёне "Локомотив" падтрымаць родную каманду. Яна, дарэчы, потым прайграла зь лікам 1:5.

Як паведаміў сёньня ўраніцу лідэр філіі Маладога Фронту Сяржук Салаш, ён і ягоныя сябры прыехалі ўчора ў Маскву, прыхапіўшы добры дзясятак бел-чырвона-белых сьцягоў і натхняльных дзеля футбалістаў лёзунгаў. Маскоўскія маладыя фаны, паводле Сяржука Салаша, пад час матчу сядзелі на трыбунах паблізу ад барысаўскіх, але ўсім сваім выглядам паказвалі, што беларускіх заўзятараў не заўважаюць.

Падзеі разгарнуліся прыкладна а 19 гадзіне, калі пасьля заканчэньня гульні на выхадзе са стадыёну 60 маскоўскіх фанаў рынуліся на барысаўскіх маладафронтаўцаў з крыкамі: "бей бульбашов!", "бей националистов!". Завязалася нераўная бойка, бо беларусаў было ў два разы меней.

Адбіваліся кулакамі, сумкамі, дрэўкамі сьцягоў, так што сур'ёзнай шкоды маскоўцы барысаўцам ня здолелі нарабіць, тым больш неўзабаве на выручку гасьцям падасьпеў аддзел маскоўскіх ахоўнікаў парадку. Такім чынам, маскоўскія фаны рэванш за паразу ў нядаўняй бойцы з маладфронтаўцамі на менскім стадыёне "Дынама" так і не ўзялі.

Заўтра ў Маладэчне гістарычную дату будуць сьвяткаваць і мяйсцовыя маладафронтаўцы. Тамтэйшыя ўлады ўчора задаволілі іхную заяўку, дазволіл зарганізаваць у гарадзкім парку канцэрт вядомых беларускіх рок-гуртоў, які будзе доўжыцца ад 16-й да 21-й гадзіны ўвечары. Праўда, прызнаўся лідэр філіі Маладога Фронту Сяржук Юркевіч, праграму выступаў Нэйрадзюбель, Друм-энд-Айс і НРМ ды іншых рок-гуртоў выканаўчы камітэт запатрабаваў на папярэдняе азнаямленьне. таму давялося троху пахвалявацца.

А вось Нясьвіскі раённы выканаўчы камітэт учора ж падобную музычную акцыю забараніў. Маўляў, можа паўтарыцца трагедыя на станцыі мэтро "Няміга". Сёньня заяўнікі сьвяткаваньня, старшыня філіі БНФ Алесь Язьвінскі ды актывісты Маладога Фронту Міхась Смыковіч і Дзяніс Каўшар, наведалі раённы суд. Яны падалі зыск з адпаведнымі прэтэнзіямі да старшыні выканаўчага камітэту Леаніда Крупца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG