Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 24 жніўня 1999 г.


(Эфір 23 жніўня)

Сёньня у сядзібе Радыё Свабода ў Празе рапачалася пяцідзённая міжнародная канфэрэнцыя навукоўцаў, якія дасьледуюць мовы й культуры народаў Нутраное Азіі – вялізнае тэрыторыі, якая складаецца з Цэнтральнай Азіі, Манголіі ды Тыбэту. Як паведамляе карэспандэнт аддзелу навінау Радыё Свабода Брус Панье, штогадовая канфэрэнцыя дае нячастую магчымасьць асьвятліць рэгіён, які адыгрываў ключавыя, але малавядомыя ролі ў гісторыях Эуропы, Міжземнага мора й Пауночнае Амэрыкі.

Навукоуцы, якія дасьледуюць Нутраную Азію, а таксама, прадстаунікі ўрадаў шэрагу краінаў гэтага рэгіёну сабраліся сёньня у штаб-кватэры Радыё Свабода ў Празе на адкрыцьцё пяцідзённага штогадовага паседжаньня СМАК – Сталае Міжнароднае Алтайскае Канфэрэнцыі.

Шмат якія экспэрты разглядаюць гэтую канфэрэнцыю як галоўны форум сьвету дзеля вывучэньня алтайскіх культурау – гэта значыць, культураў і моваў тых народаў, якія знаходзяць сваю крыніцу ў рэгіёне Алтайскіх гораў – дзе сыходзяцца Расея, Кітай, Манголія і Казахстан.

Фундатары сёлетняй сустрэчы – Радыё Свабода–Радыё Свабодная Эўропа й Карлаўскі Ўнівэрсытэт. Гэта ўжо 42-е па ліку паседжаньне канфэрэнцыі, але першае – у Чэскай Рэспубліцы.

Сталая Міжнародная Алтайская Канфэрэнцыя была заснаваная у 1957 годзе калі група навукоўцаў, якія ўдзельнічалі ў Міжнароднай Канфэрэнцыі Арыеталістаў адыйшлі ад традыцыі вывучаць азійскі кантынэнт, як адное цэлае і сканцэнтравалі сваю ўвагу толькі на Нутраной Азіі.

Ад часу свайго першага фармальнага паседжаньня ў 1959 годзе ў горадзе Майнц у Нямеччыне – Алтайская Канфэрэнцыя стала як бы рэнэсансам у вывучэньні Турэцкае, Мангольскае, Тунгускае і Вугра-Фінскіх культураў – пераважна праз дасьледваньні іх моваў як цяперашніх, так і мінулых…

Спроба мела значэньне далёка за межамі Нутраной Азіі, бо са старажытных часоў гэты рэгіён быў вытокам найбуйнейшых перасяленьняў народаў.

Дзякуючы ўсходнім і заходнім міграцыям з Нутраной Азіі, карэнныя амэрыканцы, сібірцы й некалькі народаў Эўропы й Міжземнамор'я паходзілі менавіта з гэтага рэгіёну. Але ж сама Нутраная Азія, разьмешчаная больш за 1 000 кілямэтраў ад якога-небудзь акіяну, заставалася для ўсяго сьвету terra inkognito, пакуль, пачынаючы два стагодзьдзі таму, яе, мала-памалу, не пачалі наведваць эўрапейскія вандроўнікі.

Сёлетняя канфэрэнцыя адбываецца дзякуючы намаганьням Чарлза Карлсана, дырэктара казахскае і кыргыскае службаў Радыё Свабода. Карлсан сам былы вучань сакратара канфэрэнцыі – прафесара Дэніса Сінора з унівэрсытэту амэрыканскага штату Індыяна, вядомага дасьледніка Ўралу і Алтаю. Акрамя таго, Карлсан – дасьледнік цэнтральна-азіяцкіх моваў. Ён дае наступную характарыстыку ўдзельнікам канфэрэнцыі:

(Карлсан: ) "Да нас прыехала каля 90 дэлегатаў – у асноўным з усходніх і Заходніх краінаў Эўропы, Балтыкі, Манголіі ды Цэнтральнай Манголіі, Гонг-Конгу, Японіі, вялікая дэлегацыя з Турэччыны, Расейскай Федэрацыі, Узбекістану, Туркменістану, Казахстану й Кыргызстану. У склад дэлегацыі Расейскае Фэдэрацыі таксама ўвайшлі аўтарытэтныя прадстаўнікі Татарстану й невялікіх народнасьцяў Калмыкіі, Тувы, Алтаю ды Хакасіі. Нават прадстаўнік маленькае фіна-вугорскае народнасьці лівонцаў прыехаў на канфэрэнцыю.

Пад час "халоднае вайны" канфлікт паміж Усходам і Захадам надаваў асаблівую вартасьць гэтай канфэрэнцыі, бо менавіта тут можна было падзяліцца ідэямі аб культурах, якія звычайна знаходзіліся за заслонаю ідэялягічных бар'ераў. Канфэрэнцыя дапамагала падтрымліваць лінгвістычную цікавасьць, а таксама прысутнасьць дакладнай інфармацыі пра гэтыя культуры ў заходнім сьвеце.

І сёньня сустрэчы захоўваюць сваю важнасьць для усходніх і заходніх дасьледнікаў, якія выкарыстоўваюць магчымасьць абмену інфармацыяй аб лінгвістычных падзеях ў рэгіёне. Яны лічаць, што вывучэньне моваў Цэнтральнае Азіі менавіта зараз набыло такую важнасьць дзеля тых, хто спрабуе знайсьці свае карані ў гэтым рэгіёне.

Сёньня, калі адчыніліся дзьверы да заходняй культуры ды інвэстыцыяў, павялічыўся доступ да кампутараў і інтэрнэту, зьявілася магчымасьць вандраваць – гэтыя культуры й іхныя мовы абавязкова будуць трапляць пад ўплыў чужых культураў, і шмат з таго, што цяпер існуе, будзе загублена.

Веданьне сваіх каранёў і спадчыны – вельмі важнае для кожнай нацыі. Менавіта прыказка "Нельга ведаць, куды йдзеш, калі ня ведаеш, адкуль прыйшоў" – і натхняе падобныя канфэрэныі, на якіх разумеюць, што мова – гэта краякутны камень камунікацыі, разьвіцьця й захаваньня культурнае спадчыны народу.

Як ўжо праз горкі досьвед даведаліся некаторыя народы – да прыкладу, некаторыя карэнныя амэрыканскія народы, этнасы – народы, якія ня здолелі захаваць сваю мову, губляюць таксама й нацыянальныя адметнасьці. Калі няма нікога, хто б здолеў прачытаць мову гісторыі – культура народу зьнікае ў нябыт.

камэнтар Бруса Панье
пераказаў Максім Лукашэвіч, Прага

XS
SM
MD
LG