Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 23 жніўня 1999 г.


Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Сямён Шарэцкі даў даў сёньня прэсавую канфэрэнцыю ў Вільні, цягам якой заявіў, што ўсе дакуманты, падпісаныя Лукашэнкам або прадстаўнікамі выканаўчых ворганаў пасьля 20 ліпеня гэтага году ня маюць юрыдычнай сілы. Акрамя таго, Шарэцкі выступіў са зваротам да ўраду й грамадзянаў Беларусі, да міжнароднай супольнасьці. У звароце, у прыватнасьці адзначаецца, што за апошні месяц "замест крокаў добрай волі, без чаго немагчымыя канструктыўныя перамовы, з боку Лукашэнкі зроблена новае злачынства". Сямён Шарэцкі паўтарыў тэкст сваёй заявы ў тэлефоннай размове Радыё Свабода:

(Шарэцкі: )

"20 ліпеня 1999 году скончыўся тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Аднак, працягваючы незаконна ўтрымліваць уладу, ён і далей прадпрыймае намаганьні па аб'яднаньню Рэспублікі Беларусь з Расейскай Фэдэрацыяй у адну дзяржаву, прэзыдэнтам якой ён усё яшчэ марыць стаць.

З другога боку, і некаторыя расейскія палітыкі пачалі заяўляць аб тым, што ў Беларусі ў іх ёсьць нейкія стратэгічныя інтарэсы. Не пытаючыся пры тым у беларускага народу аб ягоных стратэгічных інтарэсах.

У гэтай сувязі хачу заявіць аб тым, што ўсе, падпісаныя пасьля 20 ліпеня 1999 году Лукашэнкам дакумэнты, скіраваныя на страту Беларусьсю сувэрэнітэту й незалежнасьці, як, дарэчы, і іншыя дзяржаўныя дзелавыя паперы, ня маюць аніякай сілы.

Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Сямён Шарэцкі.


З нагоды гэтага я зрабіў і зварот да ўраду й грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, да міжнароднай супольнасьці. Я як старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, а апошні, як вы ведаеце, застаўся цяпер адзіным у краіне законным, абраным народам, дзяржаўным ворганам, які адказвае за захаваньне прынцыпаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, зрабіў вось тую заяву, якую ва зачытаў.

Адначасова я зьвярнуўся да ўсіх сябраў ураду Рэспублікі Беларусь і папярэдзіў аб тым, што з 21 ліпеня 1999 году ўсе дзяржаўныя дзеячы, пачынаючы ад старшыні Савета міністраў, кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта й канчаючы больш нізкімі чыноўнікамі, сталі такімі ж нелегітымнымі, як і сам Лукашэнка як прэзыдэнт, які прызначыў іх на пасаду.

разам з тым я зьвярнуўся асабіста да тых, хто зразумеў і адчуў усю адказнасьць перад сваім народам і радзімаю, і хацеў бы ўдзельнічаць ва ўмацаваньні незалежнае дэмакратычнае Беларусі, перабудове яе эканомікі й грамадзкага жыцьця на новы лад.

Я і кіраўніцтва Вярхоўнага Савету кажам: "Калі ласка! Мы гатовы весьці з вамі перамовы на гэты конт".

Я яшчэ раз заклікаў работнікаў пракуратуры, судоў, сілавых ведамстваў устрымацца ад выкананьня антыканстытуцыйных злачынных загадаў цяпер ужо антызаконных выканаўчых уладаў аб выкарыстаньні сілы да тых, хто ў адпаведнасьці з законамі будзе ўсталёўваць у краіне канстытуцыйны парадак і вяртаць яе на дэмакратычны шлях, па якім яна разьвівалася да дзяржаўнага перавароту, зьдзейсьненага Лукашэнкам і ягонымі паплечнікамі ў лістападзе 96-га году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG