Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 18 жніўня 1999 г.


Алена Радкевіч, Прага

Міжнародны каардынатар грамадзянскае ініцыятывы "Хартыя'97" Андрэй Саньнікаў у працэсе сваёй дзейнасьці ня раз кантакатаваў зь мінулым складам дэлегацыі Эўрапейскага Парлямэнту. Да яго мы зьвярнуліся с просьбаю нагадаць, што ўваходзіць у функцыі гэтае дэлегацыі і які быў плён ейнае дзейнасьці.

Гаворыць Андрэй Саньнікаў:

(Саньнікаў: ) "Папярэдняя дэлегацыя, якую ўзначальвала Эрыка Ман зь Нямеччыны, яшчэ да групы АБСЭ намагалася наладзіць дыялёг паміж апазыцыяй і ўладамі. Менавіта з гэтымі мэтамі, калі я не памыляюся — у ліпені 98-га году, у Брусэль былі запрошаныя прадстаўнікі апазыцыі, незалежных СМІ, а таксама ўлады. І ўлады тады адмовіліся ўдзельнічаць, хаця амбасадар Беларусі ў Бэльгіі, які адказвае за стасункі з эўрапейскімі структурамі, прысутнічаў. І ён выказваў афіцыйны погляд на сытуацыю ў Беларусі.

І яна, гэтая дэлегацыя, намагалася зрабіць нешта, каб паўплываць на сытуацыю ў Беларусі. І плянаваўся прыезд дэлегацыі ўвосень 98-га году, але таксама не адбылася гэтага, таму што ўлады адмовіліся, як я лічу, прыняць гэтую дэлегацыю.

І вось пасьля гэтай няўдалай спробы дыялёгу былі пляны, я ведаю, усё ж такі зарганізаваць сустрэчу прадстаўнікоў апазыцыі і ўладаў ці то ў Брусэлі, ці то ў іншых краінах, але ж не ў Беларусі.

Трэба адзначыць, што вядомая прыхільніца разьвіцьця дэмакратыі ў Беларусі Элізабэт Шродтэр стала другім намесьнікам главы дэлегацыі. І мы ведаем, што Элізабэт Шродтэр сапраўды зацікаўлена ў тым, каб сытуацыю з правамі чалавека ў беларусі палепшылася і г.д. І я лічу, што ейны ўплыў будзе вельмі значным.

І я чакаю, што ўжо на першай сэсыі Эўрапарлямэнту ў верасьні гэтага году пытаньне сытуацыі ў Беларусі будзе гучаць даволі сур'ёзна, беручы пад увагу тое, што зараз новыя моманты зьявіліся ў так званым "дыялёгу", які намагаецца зарганізаваць група АБСЭ. Я лічу, што гэта відавочна адаб'ецца на працы дэлегацыі".

XS
SM
MD
LG