Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 13 жніўня 1999 г.


Мікола Іваноў, Прага

Чатыры гады таму брытанскі навуковец Філіп Фернандес Арместа паставіў перад сабою амбітнае заданьне: напісаць кнігу на тэму – чым жа адрозьніваецца цяперашняе тысячагодзьдзе ад мінулага, і якія адметныя рысы будзе мець тысячагодзьдзе наступнае. І вось цяпер гэтая кніжка выдадзеная пад назваю "Тысячагодзьдзе".

Галоўная адметная рыса тысячагодзьдзя, якое сканчаецца ў хуткім часе, як лічыць Філіп Фернандэс Армэста, – гэта больш свабодны і хуткі рух ідэяў і рэсурсаў паміж паасобнымі часткамі планеты. Гэта дазволіла чалавецтву стварыць агульны вобраз плянэты, дазволіла народам, якія былі раней адарваныя ад здабыткаў цывілізацыі, цяпер карыстацца яе здабыткамі на роўні з народамі, якія жывуць блізка ад цывілізацыйных цэнтраў.

На думку Фернандэса на працягу апошняга тысячагодзьдзя гэтыя цынтры цывілізацыі неаднойчы зьмянялі сваё знаходжаньне: спачатку самы вялікі ўплыў на лёс чалавецтва аказвалі кітайцы, пазьней пальма першынства перайшла да мусульманскага сьвету, але пад канец стагодзьдзя цывілізацыйны цэнтар перамясьціўся ў Эўропу.

У мінулым жа тысячагодзьдзі цэнтар цывілізацыі практычна без перапынку знаходзіўся ў Кітаі, а кітайская цывілізацыя аказвала самы вялікі ўплыў на лёс чалавецтва. Фернандэс Армэста гаворыць:

(Арместа: ) "У папярэднім тысячагодзьдзі дзяржава й цывілізацыя, якая найбольш уплывала на чалавецтва, былі кітайскія. І такая сытуацыя была амаль нязьменная на працягу ўсяго тысячагодзьдзя. У цяперашнім тысячагодзьдзі моц паасобных групаў людзей узьдзейнічаць на іншых, якую я называю ініцыятываю, перайшла да іншых. Культурная і эканамічная дамінацыя Кітаю ў рэгіёне Паўнёвай Азіі і ў сьвеце прыпынілася, хаця магчыма й часова. І прыйшоў пэрыяд, хаця зь гістарычнага пункту гледжаньня вельмі кароткі пэрыяд – заходняй ініцыятывы. Такая была галоўная тэндэнцыя разьвіцьця сусьветных падзеяў на працягу апошняй тысячы гадоў, калі сфармуляваць яе коратка.

Фернандэс лічыць, што кароткая цывілізацыйная дамінацыя ісьляму ў сапраўнасьці была запазычаная ім ад грэкаў і старажытных рымлянаў, бо амаль ніводная вядучая ідэя ісьляму не была арыгінальная.

Эўрапейская ж дамінацыя зьвязаная перш за ўсё зь індустрыйнай рэвалюцыяй. Але дамінацыя эўрапейскай цывіліцыі, на ягоную думку, можа скончыцца, таму што пад самы канец ХХ стагодзьдзя Эўропа перажыла дзьве страшэнныя сьветныя вайны. Магчыма ў наступным тысячагодзьдзі на першы плян высунецца цывілізацыя Паўднёва-Ўсходняй Азіі зь яе самадысцыплінаю і вернасьцю традыцыйным сямейным вартасьцям. Фернандэс Арместа гаворыць:

(Армэста: ) "Нягледзячы на тое, што культура нашых краінаў застанецца выразна адметнаю, але яна будзе пад вельмі моцным уплывам зьменаў, якіх сьвет яшчэ ня бачыў ад моманту пачатку вялікай калянізацыі. Той, хто сапраўды выйграе ад пераменаў, ад перадачы культурных каштоўнасьцяў – гэта самі людзі. На працягу апошняга тысячагодзьдзя белая цывілізацыя вельмі шмат дала рэшце чалавецтва. Але гэта быў вельмі кароткі эпізод, і цяпер ён скончваецца. Мы цяпер зьяўляемся сьведкамі значна больш нармальных адносінаў, калі Ўсходняя Азія ўплывае на масы людзей, менавіта яна цяпер стварае найбольш лічныя і уплывовыя калёніі.

Паводле Фернандэса Армэсты час дамінацыі эўрапейскай і мусульманскай цывілізацыі хутка можа скончыцца назаўсёды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG