Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 12 жніўня 1999 г.


Альгерд Невяроўскі, Менск

(эфір 11 жніўня)
Цяпер таксама йдзе працэс у справе Андрэя Клімава, і на сёньняшні дзень гэтае судовае паседжаньне перайшло ў новую стадыю.

Учора ўвечары судзьдзя Тупік скончыла чытаць абвінаваўчае заключэньне й вызначыла парадак далейшага судовага разьбіральніцтва. Зь сёньняшняга дню свае паказаньні суду даюць 9 падсудных. Прычым, па просьбе пракурора Радкевіч, Андрэй Клімаў будзе дапытвацца апошнім, паколькі ён не прызнаў сябе вінаватым ні па водным з прад'яўленых пунктаў абвінавачваньня.

Астатнія падсудныя сваю віну прызналі часткова. пасьля допыту падсудных суд пяройдзе да дапытаньня сьведак, якіх налічваецца больш за 70 чалавек, і разгляду пісьмовых матэрыялаў справы.

Паводле крымінальна-працэсуальнага кодэксу Беларусі, пасьля выступу пракурора суд мусіць даць апошняе слова Андрэю Клімаву й ягоным калегам. І толькі пасьля заканчэньня гэтай доўгай працэдуры судзьдзя вынясе сваё рашэньне.

Паводле адзінадушнага меркаваньня амаль усіх адвакатаў і грамадзкіх абаронцаў падсудных, працэс над Клімавым стане адным з самых працяглых у Беларусі за некалькі апошніх гадоў, і можа доўжыцца ад двух да шасьці месяцаў. Сёньня ў судзьдзе пачаў даваць паказаньні калега Андрэя Клімава па акцыянэрным таварыстве спадар Лук'янчук.

XS
SM
MD
LG