Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 11 жніўня 1999 г.


Сёньня экс-прэм'ер Міхал Чыгір, які знаходзіцца пад арыштам, зьвярнуўся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі.

Вось некалькі цытатаў:

"...Вы на маіх вачах чынілі беззаконьне, а я верыў, што Вы ня маеце да гэтага дачыненьня. Вы тапталі сымбалі, дарагія сьвядомым жыхарам Беларусі, мову, на якой гаварылі мае бацькі, зьбівалі дэпутатаў, якія валодалі імунітэтам... а я маўчаў. Я трымаў сваё слова, дадзенае Вам — "не займаўся палітыкай, не рабіў сабе імя". За членамі маёй сям'і было наладжана тайнае сачэньне, а я ня верыў, што Вы маеце да гэтага дачыненьне".

"...Вы сталі прэзыдэнтам, папярэдне абвінаваціўшы чалавека, выконваючага функцыі кіраўніком дзяржавы, у тым, што ён не даплаціў сьмешную цану, эквівалентавую кошту скрыні цьвікоў, за рамонт кватэры. Не пасьпеўшы заняць ягонае мейсца, Вы перавялі сябе на практычна поўнае дзяржаўнае забесьпячэньне. За кошт дзяржавы пабудавалі дом маці, адрамантавалі дом жонкі. Я ведаў, у колькі гэта абыйшлося, але маўчаў. Мне дрэнна было, пабачыўшы каштарыс на рамонт Вашае рэзыдэнцыі, пры выглядзе кошту Вашага картэжу, самалёту, верталёту, цеплаходу".

"...Каюся, што ў дзень, калі Вы запрасілі мяне на размову — 20 ліпеня 94-га году — я паверыў Вам. Я не быў Вашым прыхільнікам да гэтага, я не падзялаў Вашыя ўяўленьні пра эканамічнае разьвіцьцё дзяржавы, я навогул, ня быў з Вамі знаёмы, я ведаў, што Вашыя абяцаньні немагчыма выканаць.

Вы абяцалі мне, што дадзіце магчымасьць самастойна прымаць эканамічныя рашэньні. Вашыя прапановы ўскружылі мне галаву. І я не ўяўляў — з кім зьвязваю свой лёс. Згода працаваць разам з Вамі была самай страшэннай памылкаю ў маім жыцьці.

Каюся. Перад Богам, людзьмі Беларусі, перад сям'ёю сваёй".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG