Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 10 жніўня 1999 г.


Вольга Казак, Прага

У Бухарэсьце 9 жніўня быў праведзены аўкцыён рэчаў, што належылі былому прэзыдэнту Румыніі Ніколаэ Чаўшэску, які быў забіты пад час антыкамуністычнае рэвалюцыі 89-м годзе.

Чорны б'юік – лімузін, які быў падараваны Ніколаэ Чаўшэску былым прызыдэнтам Амэрыкі Рычардам Ніксанам – быў прададзены за 15 тысячаў даляраў учора на працягу аўкцыёна асабістых рэчаў Ніколаэ і Алены Чаўшэску.

Драўляны шахматны набор – падарунак ад чэмпіёна Анатоля Карпава – быў рэалізаваны больш за 2 000 даляраў. Пакупнік, магчыма, быў прадстаўніком расейскае амбасады. Карпаў падараваў гэты шахматны набор Чаўшэску ў 89-м годзе, ўсяго некалькі месяцаў перад тым, як чалавек, які кіраваў Румыніяй 25 гадоў, быў забіты разам з жонкаю ў часе антыкамуністычнае рэвалюцыі.

"Чаўшэску быў у дзесятку дыктатараў сьвету", – заявіў Актавіян Дэйнз, адзін з пакупнікоў, які заплаціў 12 даляраў толькі за доступ на акцыён, які праводзіўся на віле былога дыктатару. Дэйнз быў адным з паўтысячы пакупнікоў, якія прыйшлі дзеля таго, каб паспрачацца за 650 рэчаў, выстаўленых на аўкцыён. На продаж былі выстаўленыя аўтамабілі, футры, шубы й мастацкія творы, поўная цана якіх перавышала 280 000 даляраў. Аўкцыён быў зарганізаваны мяйсцовай фірмаю і ўсе прыбыткі поўдуць на карысць ураду.

Чаушэску кіраваў Румыніяй з 64-га году да часу рэвалюцыі ды ягонай сьмерці ў сьнежні 89-га году. Зь цягам часу ён рабіўся больш аўтарытарным і быў пад уплывам сваёй амбітнай жонкі, якая лічылася адной з галоўных навуковак краіны.

Гіпсавы бюст Чаўшэску, за які ад пачатку прасілі 62 даляры, быў прададзены за 224. А партрэт Алены, пісаны алеем у 89-м годзе, быў рэалізаваны за 436 даляраў, амаль што ў тры разы даражэй за стартавую цану. Але пакупнікі выявілі значна менш энтузыязму да вялікай калекцыі футраў і шубаў. Аукцыён працягнецца ўвесь тыдзень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG