Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 05 жніўня 1999 г.


(эфір 4 жніўня)
Ад сёньняшняга дня ўвайшлі ў моц дадаткі у кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якія ўзмацняюць адказнасьць грамадзянаў і службовых асобаў за перашкоду дзейнасьці супрацоўнікаў ворганаў дзяржбясьпекі. У кодэкс, у прыватнасьці, уведзеныя некалькі новых артыкулаў і адзін зь іх усталёўвае адказнасьць за неяўку грамадзянаў па выкліку для дачы тлумачэньняў у ворганы дзяржбясьпекі. Пракамэнтаваць гэты аспэкт новага дадатку у кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях мы папрасілі Валера Костку, старшыню менскага аддзелу Беларускага Гэльсынскага камітэту.

(Костка: ) "Ну вы мабыць мяне больш папрасілі не таму, што я старшыня менскага аддзелу БГК, таму што я былы супрацоўнік КГБ, падпалкоўнік… Таму мне з гэтай нагоды й лягчэй будзе камэнтаваць.

Я лічу, што любыя дзеяньні, калі яны носяць законны характар, павінны выконвацца тады – калі такое патрабаваньне. Але, тут паўстае якраз пытаньне, што пад гэтым момантам законных патрабаваньняў якраз выступаюць незаконныя патрабаваньні. Чаму? Таму што любы грамадзянін выклікаецца ў праваахоўныя ворганы з абавязам міліцыі даць пэўную інфармацыю – калі ён зьяўляецца сьведкам, падазроным ці абвінавачваным. Тады падпісываецца. Адмысловы артыкул кодэкса ёсьць – падпісываецца па дачы запэўна аблыжнай інфармацыі і так далей. Але ў гэтым жа пытаньні могуць злоўжываць – мала каго могуць выклікаць…

Калі ім патрэбная нейкая ўдакладняючая інфармацыя, то яны як супрацоўнікі мусяць самі хадзіць і зьбіраць гэтую інфармацыю, а не выклікаць людзей ва ўстановы. Я вам проста па свайму досьведу скажу, нават ведаючы установу гэтую – камітэт дзяржбясьпекі: разам з адвакатам Паганяйлам, мяне выклікалі ў якасьці сьведкі ў адной крымінальнай справе… І то, як чалавек з нармалёвай нэрвовай сыстэмаю, і ведаючы гэтыя шэрыя калідоры КГБіскай улады, то адчувалі сябе неяк ня надта ўтульна…

Гэта псыхалягічны момант. І таму чалавек, трапляючы ў гэтыя кабінеты, у пэўнам сэнсе адчувае сябе заціснутым – псыхалягічна зажатым. І я тут магу пракамэнтаваць: толькі законныя патрабаваньні трэба безумоўна выконваць. А незаконныя загады не выконваюць, як і не выконваюцца незаконныя патрабаваньні гэтых ворганаў – і праваахоўных і спэцслужбаў…"

(вядучая: ) "Шмат у якіх выпадкаў – як мы ведаем, па сьведчаньнях многіх людзей, у КГБ проста запрашаюць так бы мовіць пагаварыць. Ёсьць такая "фармулёўка". Але сама па сабе позва й выклік у КГБ – яно ж мае такое магічнае ўзьдзеяньне, яно ўнушае ўсё ж такі страх, ужо такі гэнэтычны… Вось гэта цяпер будзе яшчэ ў дадатках – адмова ад прыходу на "пагаварыць" будзе несьці за сабою адміністрацыйнае правапарушэньне…"

(Костка: ) "Алена, скажу шчыра – няма а ні воднага закону, дзе я абавязаны зьяўляцца у КГБ, каб "пагаварыць". Калі я мушу даць нейкія паказаньні (згодна з узбуджанай крымінальнай справаю) – я мушу зьявіцца, я калі проста "пагаварыць" – хай яны прыяжджаюць да цябе ці да мяне і хай гавораць. Навошта мы павінны бегаць па першай гэтай самай, тым больш, што ніхто ня ведае – і хто там зьбіраецца, і аб чым гаварыць?

Сапраўды, гэта псыхалягічны момант ціску на чалавека. І ня кожны чалавек можа вытрымаць гэтай "размовы" ў такіх варунках. Менавіта там, дзе ўсе суровыя і сур'ёзныя, сьцены шэрыя і стаяць чорныя тэлефоны бяз наборнікаў…"

Валер Костка ведае пра што ён гаворыць таму што я на гадаю, на нашае пытанне адказваў былы падпалкоўнік Камэтэта дзяржбясьпекі, Валер Костка, які цяпер зьяўляецца старшынём менскага Гэльсынскага камітэту.

Вядучая Алена Радкевіч, Прага

XS
SM
MD
LG