Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 05 жніўня 1999 г.


Алесь Мікалайчанка, Барысаў

Вось ужо 15 дзёнаў у Жодзінскім СІЗА вядзе галадоўку пратэсту былы бізнэсовец, дырэктар барысаўскага Цэнтру няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў, сябра Гэльсынскага камітэту Ігар Леднік. Абвінавачваньні на свой адрас Ігар Леднік ўважае за надуманыя, а крымінальную справу – за фальсыфікаваную.

Радыё Свабода ўжо расказвала пра барысаўска-маскоўскага прадпрыймальніка Ігара Ледніка, чые беларускія і расейскія фірмы пацярпелі фінансавы крах у выніку зрады бізнэсовага партнэра – акцыянэрнага таварыства "Лесахімік" з Барысава.

Спроба знайсьці праўду у праваахоўных ворганах роднага гораду, і ў Менску для Ігара Ледніка завяршылася няўдачаю. У сярэдзіне лютага яго самаго заарыштавалі й зьмясцілі у Жодзенскі сьледчы ізалятар ды падалі цэлы шэраг абвінавачваньняў, пачынаючы ад крадзяжоў маёмасьці й канчаючы утойваньнем ад падаткаў грашовых сродкаў.

У чэрвені, калі сьледчыя барысаўскага ГАУС падрыхтавалі крымінальную справу да падачы ў суд, зь ёю азнаёміліся Ігар Леднік і ягоная адвакатка Марыя Беларус. Яны знайшлі тут некалькі сфальшаваных дакумантаў, на якіх будаваліся абвінавачваньні. У выніку Ігар Леднік абвясьціў галадоўку пратэсту, патрабуючы правядзеньня почарказнаўчых ды іншых экспэртызаў згаданых пісьмовых сьведчаньняў. Акрамя таго, падсьледны, які ў ізалятары набыў цяжкую форму хваробы скуры, запатрабаваў кваліфікаванае мэдычнае дапамогі й годнага ўтрыманьня ў СІЗА. Паколькі а ні водная ўмова не выконваецца, то галадоўка набывае бестэрміновых характар, што вельмі небясьпечна дзеля аслаблага хваробай арганізму Ігара Ледніка.

Учора барысаўскае рэгіянальнае прадстаўніцтва Гэльсынскага камітэту праз адмыслова прыняты афіцыйны зварот публічна папрасіла спадара Ледніка спыніць галадоўку. Гэтаму звароту, да рэчы, папярэднічаў ліст ад Ігара Ледніка на ймя старшыні прадстаўніцтва БГК і грамадзкага абаронцы падсьледнага Аляксандра Абрамовіча. У ім Ігар Леднік заяўляе, што будзе галадаць да канца, а яшчэ, паводле спадара Абрамовіча, Ігар Леднік усю адказнасьць за стан свайго здароўя у ходзе галадоўкі ўскладае на "пракурора горада Барысава Гамбалеўскага й сьледчага гарадзкога аддзелу нутраных справаў горада Барысава па крымінальнай справе № 330933 Каршунова".

Падзеі, што разгортваюцца наконт Ігара Ледніка па маёй просьбе пракамэнтаваў Уладзімер Роўда, кіраўнік Асамблеі неўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі:

(Роўда: ) "Зразумела што непасрэдныя палітычныя абвінавачваньні выносіць цяжка таму, што мы жывем у канцы ХХ стагодзьзя. І таму нашыя ўлады шукаюць любую зацэпку, каб зрабіць справу крымінальнай, шукаць нейкія эканамічныя злачынствы й гэтак далей. Гэта скарыстоўвалася і ў дачыненьні народных дэпутатаў, скарыстоўваецца зараз у дачыненьні Ледніка".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG