Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 20 ліпеня 1999 г.


Адам Міхнік

Даце 20 ліпеня й беларускаму кантэксту прысьвечаныя шматлікія матар'ялы польскае прэсы. "Газэта Выборча" на першай старонцы надрукавала артыкул "Аляксандар Самазванец" — з аналізам пэрспэктываў беларускага цяперашняга прэзыдэнта й апазыцыі. Галоўны рэдактар Адам Міхнік побач з артыкулам выступіў з адмысловым зваротам- камэнтаром "Наша Realpolitik".

НАША REALPOLITIK

Напэўна, у жыцьці Беларусі нічога ня зьменіцца. Лукашэнка ўжо шмат разоў дэманстраваў, што не зьбіраецца гуляць у праўную дзяржаву, так што чарговае бяспраўе грамадзянаў Беларусі ня зьдзівіць.

Але для грамадзкае думкі ў Эўропе, якая ня так даўно яскрава падцьвердзіла сваю адданасьць прынцыпам правоў чалавека й праўнае дзяржавы, гэтая дата мае значэньне. Ад заўтрашняга дню Лукашэнка становіцца ўзурпатарам.

Міжнародныя дачыненьні падпарадкоўваюцца прынцыпам г.зв. Realpolitik — "рэальнае палітыкі", да якіх толькі зрэдку дамешваецца клопат аб маральных каштоўнасьцях. Таму ўрады — у тым ліку й польскі — будуць напэўна падтрымваць нейкія дачыненьні з Лукашэнкам. Аднак мы, людзі "Gazety Wyborczej", якія абапіраюцца на традыцыі дэмакратычнае апазыцыі, што перамагла дыктатуру, вызнаем іншую "рэальную палітыку" — праўды й свабоды. Вось жа ў імя гэтай "рэальнай палітыкі" мы выказваем словы салідарнасьці зь беларускай апазыцыяй. І нагадваем — вы маеце ў Польшчы сяброў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG