Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 19 ліпеня 1999 г.


Вольга Казак, Прага

У гэтыя выхадныя ўся Амэрыка а таксама ўвесь свет зь недаверам глядзелі рэпартаж аб яшчэ адной катастрофе, якая дадаецца да доўгага сьпісу трагэдыяў сям'і Кэнэдзі.

У гэтую пятніцу самалёт, у якім ляцеў Джон Ф. Кэнэдзі (малодшы) зьнік. І пасьля доўгіх але безпасьпяховых пошукаў, сям'я Кэнэдзі афіцыйна атрымала паведамленьне аб праўдападобнае сьмерці 38-мі гадовага сына загіблага прызыдэнта Джона Ф. Кэнэдзі. Для сям'і, якая зьбіралася сьвяткаваць вясельле стрыечнай сястры Джона, гэтыя навіны сталіся не толькі жахам, яны таксама прыпомнілі ім аб мінулых трагедіях, якія напаткалі гэгую сям'ю.

Напрыклад; Кэнэдзі малодшы ўжо трэці пасьля Джосефа і Катлін Кэнэдзі зь ягоных родзічаў, які загінуў у самалётнай катастрофе. 25 Лістапада 1963-га году, калі Кэнэдзі малодшаму споўнілася тры гады, адбыліся паховіны ягонага бацькі — прэзыдэнта, які быў забіты. Праз 5 годоў пасьля гэтага, таксама быў забіты Роберт Ф. Кэнэдзі, брат прэзыдэнта. Няшчасьце у гэтай вельмі паважанай і любімай для Амэрыкі сям'і на тым ня скончылася. У 1984 годзе сын Робэрта — Дэвід, памёр ад перадазыроўкі наркотыкаў. Ня так даўно — у 1997-м, другі сын Роберта — Майкал, загінуў у часе катаньня на лыжах. Яму было ўсяго 39 гадоў.

Негледзячы на тое, што Джон малодшы быў даволі незаўважным чалавекам, ён заўсёды быў аб'ектам грамадзкае ўвагі, і нават быў абраны як адзін з самых прывабных мужчынаў сьвету Амэрыканскім часопісам "Людзі". Як і многія дзеці вядомых бацькоў, Джон малодшы ўсё жыццё шукаў сваё мейсца ў грамадзтве. Ён усьведамляў цяжар, які ляжаў на ягоных плячах праз тое, што многія глядзелі на яго як на працяг легенды ягонага бацькі, як на магчымага пераймальніка палітычнае эстафэты. Гэтую ролю "іконы Амэрыкі" ён быў вымушаны выконваць, нават калі ня ён сам яе выбраў. Джон малодшы ня быў палітыкам, але меў свой палітычны часопіс "Джордж". За апошнія некалькі гадоў пасьля выпуску, часопіс у якім Джон малошы публікаваў свае і іншыя думкі пра палітычныя падзеі і наогул закранаў самыя розныя тэмы, стаў даволі популярным.

Жыцьцё Джона Ф. Кэнэдзі малодшага можна ахарактарызаваць цытатаю зь Бібліі "Ад тых каму многа дадзена, многа патрабуецца". Джон малодшы спрабаваў жыць, заўсёды дапамагаючы тым, каму была патрэбная дапамога. Для Амэрыканскага народу Джон малодшы заўсёды будзе добрым і таленавітым чалавекам, які будзе жыць у іхных сэрдцах.

XS
SM
MD
LG