Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 13 ліпеня 1999 г.


Галіна Прыгара, Нью-Ёрк

Прадстаўнікі беларускай дыяспары прайшлі калёнай па Пятай авеню ў Нью-Ёрку. Перад гэтым вядучыя амэрыканскія тэлеканалы паведамілі, што Мілошавіч можа атрымаць палітычны прытулак ды схавацца ад міжнароднага трыбуналу ў двзвюх краінах – Іраку ці Беларусі.

У Нью-Ёрку распачаўся штогадовы "Тыдзень паняволеных народаў". Ён праходзіць у Нью-Ёрку з пачатку 50-ых гадоў. Сёлета большасьць калёны шэсьця па Пятай авеню складалі беларусы ды выхадцы з Тыбэту.

Пачаўся "Тыдзень" традыцыйна – імшой у самым знакамітым саборы Нью-Ёрку – касцёле сьв. Патрыка, што на Пятай авеню. Яшчэ да пачатку службы хлопцы, апранутыя ў беларускія нацыянальныя строі, унесьлі ў касьцёл бел-чырвона-белыя сьцягі. Звычайна на нядзельную імшу ў гэтым саборы зьбіраюцца некалькі сотняў чалавек. Адказ на пытаньне вернікаў "Чые сьцягі?" – даў на пачатку імшы сьвятар.

Беларусы гэтым разам узначальвалі і калёну, якая ішла па Пятай авеню ад 51-ай вуліцы, дзе месьціцца касьцёл сьв.Патрыка, да 72-ой вуліцы, каля Цэнтрал-парку. У момант шэсьця рух па самай ажыўленай транспартай артэрыі "сталіцы сьвету" быў перакрыты паліцыяй.

Сярод асноўных лёзунгаў прадстаўнікоў беларускай дыяспары напярэдадні падпісаньня чарговых саюзных дамоваў былі: "Расея, рукі прэч ад Беларусі!", "Амэрыка, не кармі расейскі імперыялізм!", "Свабоду Беларусі!", "Лукашэнка пераўтварыў Беларусь у вязьніцу".

Гэтым разам даводзілася меньш, чым летасьць, пад час шэсьця тлумачыць нью-ёрскім мінакам, что такое Беларусь і хто такі Лукашэнка. Якраз напярэдадні, у пятніцу, тэлевізійныя каналы Амэрыкі ўвесь дзень у праграмах навінаў паведамлялі, што Мілошавіч можа атрымаць палітычны прытулак ды схавацца аб міжнароднага трыбуналу ў двзвюх краінах – Іраку ці Беларусі. Паказвалі і відэакадры, зробленыя пад час нядаўняга візыту Лукашэнкі да Мілошавіча, іх абдымкі і пацалункі.

Таму словы "Лукашэнка" і "Беларусь" амэрыканцам у гэтыя дні добра вядомыя. Нью-Ёркцы выказвалі падтрымку беларусам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG