Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 08 ліпеня 1999 г.


Алесь Лазоўскі, Менск

Працоўныя менскага аб'яднаньня "Гарызонт" зьвярнуліся да свайго генэральнага дырэктара з патрабаваньнем выплаціць годны заробак. У чэрвені яны атрымалі меньш, чым у траўні (эфір 7 ліпеня).

Факт звароту да генэральнагша дырэктара "Гарызонту" пацьвердзіў старшыня прафкаму прадпрыемства Уладзімір Рудзянок. Ён адзначыў, што пад лістом да начальства падпісаліся больш за 100 чалавек. Незадавальненьне выказваюць работнікі двух цэхаў мантажу тэлевізыйных прыймачоў.

Незадавальненьне выклікалі разьліковыя квіткі за чэрвень. Рабочыя зборачнай вытворчасьці ўбачылі там лічбы меньшыя, чым былі ў травеньскіх квітках.

Работніцы мантажнага ўчастку скардзяцца, што ім налічана па11-12 мільёнаў рублёў. Але адзьдзел працы і заробнай платы падае некалькі большыя лічбы.

Для параўнаньня: сярэдні заробак за травень на "Гарызонце" быў 16 мільёнаў.

Аб'яднаньне "Гарызонт" – адно са нешматлікіх прадпрыемстваў, дзе не можа стыхійна распачацца страйк, таму што напярэдадні ўсе канфліктныя пытаньні вырашаюцца ў генэральнага дырэктара з удзелам проафсаюза і саміх рабочых.

Анатоль Драгакупец, намесьнік старшыні прафсаюзу работнікаў электроннай прамысловасьці, да якога я зьвярнуўся па камэнтар, быў зьдзіўлены інфармацыяй пра хваляваньні на "Гарызонце" і адзначыў, што тамтэйшы заробак ня большы і ня меншы, чым у сярэднім па галіне. Разам з тым ён не пярэчыць, што калі будзе вядомы новы мінімальны спажывецкі бюджэт і сярэдні чэрвеньскі заробак, — падстава для хваляваньня будзе.

(Драгакупец: ) "Там, дзе сапраўды не выконваецца калектыўная дамова, заўсёды ўзьнікае прадмет для канфлікту".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG