Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 05 ліпеня 1999 г.


Юрась Карманаў, Менск

"Накіраванасьць на нармалізацыю стасункаў з Эўропай ніяк не азначае зьмены палітыкі ў дачыненьні да Расейскай Фэдэрацыі". Менавіта ў гэтай рэдакцыі міністар замежных справаў Беларусі Урал Латыпаў падаў заяву прэзыдэнта Лукашэнкі пра "капітальны перакос у бок Расеі" на сёняшняй прэсавай канфэрэнцыі.

На прэсавай канфэрэнцыі Урал Латыпаў заявіў, што афіцыйны Менск будзе імкнуцца размарозіць, найперш, два пагадненьні зь Эўрапейскім Зьвязам - Пагадненьне аб партнэрстве, падпісаная яшчэ ў 1995 годзе, і Часовае Пагадненьне Беларусі і ЭС аб гандлі.

Урал Латыпаў празнаўся, што нармалізаваць стасункі з эўрапейскімі краінамі будзе цяжка. Разам з тым, на пытаньне нашага радыё, на якія саступкі гатовы ісьці афіцыйны Менск дзеля нармалізацыі стасункаў з эўрапэйскімі структурамі, Урал Латыпаў цямнага адказу так і ня даў. З аднаго боку, ён заўважыў, што прэзыдэнцкая рэдакцыя канстытуцыі ня можа абмяркоўвацца, і парляманцкія выбары адбудуцца ў Беларусі ў 2000 годзе, а прэзыдэнцкія - у 2001 годзе. З другога боку, Латыпаў заявіў, што прадметам перамоваў апазыцыі можа стаць выбарчае заканадаўства, якое, як заўважыў міністар, "не зацэмэнтаванае".

Пры гэтым на пытаньне, зь якой апазыцыяй жадае размаўляць Лукашэнка - з Вярхоўным Саветам, з партыямі, ці зь кім іншым, — міністар заявіў: "дыялёг магчымы з шырокімі грамадзскімі сіламі".

Латыпаў таксама лічыць, што 20 ліпеня ніяк не паўплывае на эфэктыўнасьць наладжваньня дыялёгу з Эўропай.

"Накіраванасьць на нармалізацыю стасункаў з Эўропай ніяк не азначае зьмены палітыкі ў дачыненьні да Расейскай Фэдэрацыі". Менавіта ў гэтай рэдакцыі міністар замежных справаў Беларусі Латыпаў падаў заяву прэзыдэнта Лукашэнкі пра "капітальны перакос у бок Расеі".

На прэсавай канфэрэнцыі Латыпаў не хаваў раздражнёнасьці адносна распрацаванага праекту "Беларуска-расейскай дамовы аб стварэньні адзінай дзяржавы", — менавіта так гучыць афіцыйная назва. Але назва дзяржавы не адпавядае зьместу, заявіў міністар, а таму яна яшчэ не парафіраваная. У ёй паўтараюцца ўсе тыя інтэграцыйныя дэклярацыі, што ўжо былі раней, лічыць Латыпаў. Афіцыйны Менск задавальняла б, калі б беларускія суб'екты гаспадараньня атрымалі б роўныя гарантаваныя правы з расейскімі, куплялі энерганосьбіты па агульных (маецца на ўвазе ўнутрырасейскіх) коштах. Як вядома, афіцыйны Менск не хавае і сваіх прэтэнзыяў на роўныя палітычныя правы суб'ектаў.

Пасады агульнага прэзыдэнта, разам з тым, у распрацаванай саюзнай дамове няма, і, напэўна, менавіта гэта выклікае раздражнёнасьць беларускага прэзыдэнта.

(Вядучы: ) "Выглядае, што на гэтай прэсавай канфэрэнцыі пераважная большасьць пытаньняў і адказаў была зноў прысьвечаная беларуска-расейскім дачыненьня. Але вернемся адносна заяваў Лукашэнкі адносна Захаду. Ці камэнтаваў міністар неяк тую акалічнасьць, як Захад будзе ставіцца да гэтых захадаў, іншымі словамі, ці пойдзе ён на сустрач Беларусі, нават калі Беларусь зробіць нейкія рэальныя крокі насустрач Захаду?".

(Карманаў: ) міністар Латыпаў больш распавядаў пра аптымістычныя прагнозы і аптымістычныя варыянты разьвіцьця падзеяў. Разам з тым, журналісты цікавіліся і наўпрост, як, на думку Латыпава, будзе весьці сябе Эўрапэйскі Зьвяз і ЗША, якія лічаць дату 20 ліпеня сканчэньнем тэрміна прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі. Міністар Латыпаў заявіў, што гэтыя краіны маюць стасункі не з прэзыдэнтам Лукашэнкам, а зь Беларусьсю як з краінай, і таму яны будуць вымушаныя кантактаваць з Беларусьсю, з беларускімі афіцыйнымі ўладамі.

(Вядучы: ) "Як журналісты ацэньваюць апошнія заявы Лукашэнкі ў сваіх кулуарных размовах, ці янылічаць гэта сапраўдным стратэгычным паваротам, ці мяркуюць, што гэта проста чарговы шантаж Масквы? Тут я магу прывесьці меркаваньне аднаго расейскага журналіста Мікалая Сванідзе, які ў праграме "Зеркало" заявіў, што ў любоўных гульнях узбуджэньне рэўнасьці - цалкам апраўданая практыка?"

(Карманаў: ) сапраўды, сёньня зьявіліся першыя камэнтары з нагоды сэнсацыйных заяваў беларускага прэзыдэнта, і сапраўды, беларускія журналісты незалежных сродкаў масавай інфармацыі схільныя пагаджацца з такімі трактоўкамі. Сапраўды, Лукашэнка спрабуе шантажаваць Расею сваім імкненьнем пайсьці, як ён гаворыць, на Захад. Але пры ўсім пры гэтым журналісты ўзгадваюць 1997 год, калі абсалютна аналягічныя заявы ў Беларусі ўжо гучалі. І прычым журналісты гавораць, што невядома, ці будуць цяперашнія заявы Лукашэнкі нагодай для таго, каб, зрабіўшы крок на Захад, не зрабіць два крокі на Ўсход.

XS
SM
MD
LG