Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 25 чэрвеня 1999 г.


Мікола Іваноў, Прага

Амаль два тыдні прайшло ад таго часу, як у Косава былі ўведзены першыя вайсковыя часткі НАТА, але да сапраўднага міру ў гэтай югаслаўскай правінцыі яшчэ далёка. Косава захлыснула хваля актаў помсты з боку альбанскага насельніцтва.

У Косаве цяпер знаходзіцца Генеральны сакратар НАТА Саляна. Галоўная мэта ягонага падарожжа - выпрацаваць з лідарамі албанскай меньшасьці паразуменьне ў справе раззбраеньня Арміі вызваленьня Косава, а таксама каб прыпыніць новую хвалю насільля, тым разам супроць сэрбскага насельніцтва правінцыі.

Толькі за апошнія некалькі дзён быў амаль цалкам спалены сэрбскі раён трэцьцяга паводле сваёй вялічыні косаўскага гораду Пэч. Пэч альбанцы падпалілі і разрабавалі цыганскі квартал. Некалькі асобаў было паранена ў Прышціне, дзе адбылася перастрэлка паміж альбанцамі і сэрбамі ў гарадзкім шпіталі. На поўдні Косава практычна не засталося сэрбскага насельніцтва, гараць вёскі падпаленыя часам самімі сэрбамі перад ад'ездам.

У амэрыканскім сэктары Косава ў пыцітысчным мястэчку Зегра адбылася перастрэлка паміж амэрыканскімі жаўнэрамі марской пяхоты і цывільным сэрбамі. У выніку яе адзін сэрб быў забіты, два парненыя і пазьней арыштаваныя амэрыканцамі. Пасля гэтай сутычкі значная частка сэрбскага насельніцтва Зегры спакавала свае рэчы і пакінула мястэчка. Сэрбскія жыхары Зегры далучыліся да амаль 80 тыс. іншых сэрбаў, якія пераўтварыліся ва ўцекачоў раней.

Але самы трагічны выпадак адбыўся ў Прышцінскім унівэрсытэце, дзе тры сэрбы-- супрацаўнікі ўнівэрсытэту, у тым ліку вядомы прафэсар эканомікі Міленко Левковіч, былі забітыя надзвычай жорсткім спосабам. Усе яны былі звязаныя, катаваныя, а пазьней забітыя стрэлам у голаву ў жаночай прыбіральні.

Новая хваля гвалту ў Косаве выкліканая, бясспрэчна, адной прычынай - шматлікімі сэрбскімі злачынствамі падчас больш як двухмесячнай кампаніі паветраных налётаў НАТА. І без пакараньня вінаватых у гэтых злачынствах вельмі цяжка будзе пераадолець амаль адвечную варожасць паміж сэрбамі і альбанцамі. Вось чаму ўчора ЗША вызначылі ўзнагароду ў 5 млн. даляраў за інфармацыю, якая б дазволіла арыштаваць і перадаць Гаагскаму міжнароднаму трыбуналу падазроных у гэтых ваеных злачынствах. Прэсавы сакратар Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША Джэймс Рубін зрабіў у сувязі з гэтым наступную заяву:

(Рубін: ) " Злучаныя Штаты Амэрыкі прапануюць узнагароду аж да 5 млн. даляраў за інфармацыю, якая можа прывесьці да арышту, ці затрыманьня ў любой краіне асобаў, абвінавачаных у сур'ёзных парушэньнях міжнародных правоў чалавека Гаагскім Міжнародным трыбуналам у справах Югаславіі, альбо за інфармацыю, якая прывядзе да іх перадачы трыбуналу. Кожны чалавек, які падобную інфармацыю дасць можа атрымаць узнагароду памерам аж да 5 млн. даляраў. Кожная асоба, якая мае інфармацыю ў гэтай галіне, асабліва гэта датычыць месцазнаходжаньня абвінавачаных, можа неадкладна звярнуцца да бліжэйшай амэрыканскай амбасады. Можна таксама пазваніць па тэлефоне6 1-800-heroes1, альбо скантактавацца з Дзяржаўным дэпартамэнтам ЗША па электроннай пошце па адрасу: www.heroes.net Кожная інфармацыя на гэтую тэму будзе захоўвацца ў таямніцы".

На першым месцы ў спісе падазроных у злачынствах прэзыдэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч. Джэймс Рубін , камэнтуючы: за каго ЗША зьбіраюцца плаціць такія грошы, працягвае:

(Рубін:) " У Босніі ёсць шэраг ваенных злачынцаў, але сярод галоўных пяцёх злачынцаў, якія нас цікавяць, прэзыдэнт Югаславіі Мілошавіч. І фонд да 5 млн. даляраў датычыць перад усім затрыманьня Мілошавіча".

Каб прадухіліць новы ўсплеск насільля, каб стрымаць новую хвалю тэрору, ў Косава Авіер Саляна. Тут у Прышціне яму ўдалося арганізаваць сустрэчу паміж албанскімі і сэрбскімі лідарамі, сярод якіх быў палітычны лідар Арміі вызваленьня Косава Хасім Тачы і высокія гіерархі сэрбскай праваслаўнай царквы ў Косаве. У выніку падчас сустрэчы сэрбы і албанцы выказалі жаданьне разам працаваць у справе адбудовы Косава і стварэньня там цывілізаванага і дэмакратычнага грамадства. На заканчэньне сустрэчы, як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, сэрбскія і албанскія лідары паціснулі рукі.

Акрамя натаўскіх вайскоўцаў над праблемай пераадоленьня новага гуманітранага крызісу працуе шэраг міжнародных арганізацыяў. З заклікам да сэрбаў не пакідаць Косава выступіў спэцыяльны прадстаўнік Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў Дэніс Макнамара. На прэсавай канфэрэнцыі ў Прышціне ён заявіў:

(Макнамара: ) "Так як і камандаваньне міратворчых войскаў, і кіраўніцтва ААН мы заклікаем да стварэньня шматнацянальнага Косава, мы заклікаем людзей не ўцякаць, мы не зацікаўленыя ў тым, каб выдаткоўваць грошы на новыя гуманітарныя праграмы, мы б хацелі выкарыстаць іх тут на месцы дзеля стабілізацыі рэгіёну, аднак я разумею, што заклік гуманітарнай арганізацыі можа быць толькі часткаю вялікага палітычнага і ваеннага супроцьстаяньня".

Між тым у сусветныя сродкі масавай інфармацыі прасачыліся паведамленьні аб тым, што падчас таго, як у Гэльсінкі адбываліся перамовы паміж расейскай і амэрыканскай дэлегацыямі ў справе расейскага ўдзелу ў міартворчай місыі ў Косаве, у Маскве распрацоўваўся зусім іншы сцэнар косаўскіх падзеяў.

Расея планавала накіраваць у Косава ня толькі той дэсантны батальён з Босніі, але больш тысячы вайскоўцаў з самой Расеі, каб паставіць НАТА перад здзейсненым фактам выдзяленьня Расеі яе зоны для міратворчай акцыі. Расея нават звярнулася да Вугоршчыны з просьбай дазволіць пралёт па яе паветранай прасторы 6 ваенна-траспартных самалётаў Іл-72, і вугорцы на гэтае згадзіліся. Але інфармацыя аб расейскіх плянах дайшла да амэрыканцаў і тыя хутка перакналі вугорцаў скасаваць дазвол. Вугорцы так і зрабілі, а не ўсе расейскія пратэсты яны адказвалі, што на пралёт ваенных самалётаў патрэбная згода вугорскага парлямэнту.

Такім чынам расейскія генералы вымушыныя былі адмовіцца ад свайгг пляну шырокамаштабнай інтэрвэнцыі ў Косаве.

Тым часам ЗША і іншыя дэмакратычныя краіны сьвету вельмі занепакоеныя адсутнасьцю ў Сэрбіі моцнай апазыцыі, здольнай павярнуць краіну на шлях дэмакратычных пераўтварэньняў. Гэтую думку выказаў на нядаўніх слуханьнях у сенаце ЗША вэтэран амэрыканскай дыплёматыі Рычард Голбрук, прызначаны на пасаду спэцыяльнага прадстаўніка ЗША ў Араганізацыі Аб'яднаных Нацыяў.

Рычарда Гольбрука называюць архітэктарам Дэйтанскага мірнага пагадненьня, якое прынесла мір Босніі-Герцагавіне. І таму ягоная думка ў справе вырашэньня косаўскага крызысу надзвычай важная. Гольбрук лічыць, што толькі сапраўная лічная і ўплывавая сэрбская апазыцыя можа выратаваць Сэбію. Калі Мілошавіча ўдасца пазбавіць улады, Сэрбія, на думку Гольбрука, можа з міжнароднай дапамогай захаваць сваю пазіцыю ў якасьці ключавой краіны балканскага паўвострава.

Але на сёньняшні дзень Гольбрук не бачыць рэальнай палітычнай альтэрнатывы Мілошавічу ў Сэрбіі. Сябры амэрыканскага сэнату пачулі да Рычарда Гольбрука наступную характарыстыку палітычнай сітуацыі ў Белградзе:

(Гольбрук: ) "Дзе Коры Акіна, дзе Аюнг Сан Суі Куі, дзе Далай Лама, дзе Кім Дае Юнг - асобы, вакол якіх маглі аб'ядноўвацца сілы дэмакратыі? Усе гэтыя асобы, каго я назваў, з якімі многія з вас працавалі, былі важнымі сымбалямі. Такога выразнага лідара няма ў Сэрбіі, і гэта трагедыя гэтай краіны".

Рычард Гольбрук, які рыхтуецца заняць пасаду амэрыканскага прадстаўніка ў ААН, растлумачыў амэрыканскім сэнатарам, што няма яснай і простай пэрспектывы вырашэньня косаўскай праблемы, што косаўскі канфлікт значна больш складаны і супярэчлівы, чымся міжнацыянальнае супроцьстаяньне ў Босніі. Рычард Гольбрук заявіў:

(Гольбрук : ) " Шаноўны пан старшыня, я цьвёрда перакананы, і я неаднакратна сцвярджаў гэта публічна, што альбанцы і сэрбы не будуць мірна разам жыць да таго часу, пакуль ім не будзе гарантаваны даволі доўгі пэрыяд часу ў прысутнасьці міжнароднага міратворчага кантынгенту, які не дазваляў ім раздзіраць адзін аднаго на кавалкі. Варожасць у Косаве, этнічная нянавісць - рэчы рэальныя. Гэта зусім не так як у Босніі, дзе падобныя пачуцьці правакаваліся дэмагогамі, расістамі і рознымі мафіёзнымі структурамі. У Босніі было шмат змешаных шлюбаў. Там - агульная мова, агульная гісторыя. Альбанцы ж і сэрбы сапраўды асобныя народы, паміж імі вельмі мала супрацоўніцтва і зьмешаных шлюбаў, і варожасць тут значна глыбейшая".

Вялікая вайна ў Косаве скончылася, але тут пачалася новая вайна. Тым часам гэта вайна за чалавечыя пераканаьні, за мазгі сэрбаў і альбанцаў. І, праўдападобна яна не будзе лягчэйшая, чымся тая першая з дапамогай бомбаў і ракетаў. Цяпер сусветная супольнасць павінна выкарыстоўваць у Югаславіі не меньш складаную зброю - зброю пераканаьня і навуку выхаваньня талерантнасьці і цывілізаванасьці.

XS
SM
MD
LG