Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 25 чэрвеня 1999 г.


Сёньня спаўняецца 10 гадоў, як у Вільні на Першым Устаноўчым з'езьдзе быў утвораны Беларускі Народны Фронт.

Пра мэты, якія стаялі перад арганізатарамі БНФ, распавядае Зянон Пазьняк.

(Пазьняк: ) "Трэба было падняць нацыянальны сьцяг, трэба было голасна сказаць -"Мы за Беларусь, мы за беларускую мову, мы за нашую культуру, за нашую гісторыю, за нашае існаваньне. Хто яшчэ жывы? Хто з намі? Падымайце галовы! Станавіцеся побач!" Іншай тактыкі не было. Ня можна было прыкідвацца, нешта там рабіць, бо была цішыня. Трэба было, каб прагучаў голас, голас у пустыні, каб ўсё жывое паднялося. І вось гэта было зроблена. І ісьціна была сказаная. І ісьціна падняла людзей".

Перадачай, прысьвечанай 10 угодкам Першага Устаноўчага з'езду БНФ, мы распачынаем цыкл перадачаў "Год 89-ты . Каляндар "Свабоды". Факты і ўрокі найноўшай гісторыі". Перадача, якую падрыхтаваў і вядзе Сяргей Навумчык, прагучыць у суботу 26 чэрвеня.

XS
SM
MD
LG