Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 24 чэрвеня 1999 г.


Уладзімер Глод, Менск

Ня выключана, што 20 ліпеня, свой апошні дзень легітымнага кіраваньня Беларусьсю, прэзыдэнт Лукашэнка правядзе ў Маскве. Менавіта ў гэты дзень плянуецца падпісаць дамову аб стварэньні беларуска-расейскай канфэдэрацыі.

На пачатку кожнага тыдня прадстаўнікі найбольш прарасейскіх арганізацыяў у Беларусі, такіх, як Славянскі Саброр "Белая Русь", грамадскае аб'яданьне "Русь", і да іх падобных, зьбіраюцца на свае сустрэчы. Месца іхніх спатканьняў - другі паверх Беларускага "Дому прэсы", памяшканьне грамадзскага прэсавага цэнтру. Апошняя такая сустрэча адбылася тут у вечары 22 чэрвеня. Мой калега, які на ёй прысутнічаў, адразу зьвярнуў увагу на адну надзвычайную рэч.

На першым паверсе "Дому прэсы", побач зь міліцыянтам, які правяраў дакумэнты ва ўсіх, хто заходзіў у будынак, стаяў кіраўнік "Белай Русі" Мікалай Сяргееў, які, так бы мовіць, сартыраваў публіку. Маўляў, гэтым на нашае паседжаньне сёньня можна, а гэтым - не.

Як высьветлілася крыху пазьней, такая фільтрацыя была не выпадковая. Напачатку сходу Сяргееў заявіў, што "да нас хутка прыедзе Сяргей Посахаў, які выступіць з надзвычай важнай і цікавай інфармацыяй". Аднак былы дарадца прэзыдэнта Беларусі, а цяпер прадстаўнік нашай краіны ў структурах СНД, у "Дом прэсы" так і не з'явіўся. Паколькі у гэты ж час у будынку Выканкаму СНД праводзіў сваю нараду выканаўчы сакратар Садружнасьці Юры Яраў.

І тады Мікалай Сяргееў ад імя Сяргея Посахава паведаміў наступнае.

Маўляў, 20 ліпеня ў Маскве прэзыдэнты Ельцын і Лукашэнка падпішуць дамову аб стварэньні ССР - саюзу суверэнных рэспублікРасеі і Беларусі. Паводле выступоўцы, гэта будзе канфэдэрацыя. Але не аморфная, а жорсткая. Плянуецца, што кіраваць ею будзе прэзыдэнт. Дапамагаць яму будуць два віцэ-прэзыдэнты, адзін - ад Расеі, другі - ад Беларусі.

Ішла гаворка і пра стварэньне агульнага парляманту, у які ўвойдуць 103 дэпутаты: 75 ад Расейскай Фэдэрацыі і 28 ад Беларусі. Мяркуецца, што 25 дэпутатаў незалежна ад таго, дзе яны будуць абраныя , - у Беларусі альбо ў Расеі, — атрымаюць права "вэта". Выбары ў гэты парлямант запланавана правесьці сёлета.

Што тычыцца валюты новага міждзяржаўнага ўтварэньня, дык яна будзе адзінай: у гэтай якасьці выступіць расейскі рубель. А адзіным эмісыйным цэнтрам будзе Нацыянальны банк Расейскай Фэдэрацыі.

XS
SM
MD
LG