Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 19 чэрвеня 1999 г.


Рыгор Барадулін

На 19 Чэрвеня

Ратай, бацькам тваім зямны паклон,
Што ўзгадавалі сына Беларусі,
Усім тваім крыўдзіцелям — праклён,
Хто не з табой — той з д'яблам у хаўрусе.

Са дна вазёраў памяці званы
Зьвіняць, каб разбудзіць былую славу.
Бог выбавіў цябе з вагню вайны,
Каб ты штодня змагаўся за дзяржаву.

Дзяржава беларуская ў вяках
закратаваная балючым крацьцем.
Насіць бы кожны сказ твой на руках —
А мы цябе, як скарб, бяздумна трацім.

Хай ходзіць на шалёнай галаве
Лапцюжнік, што дарос да чаравікаў.
Ёсьць беларусы, Беларусь жыве,
Пакуль жыве у кожным сэрцы Быкаў!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG