Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 18 чэрвеня 1999 г.


Сяргей Навумчык, Прага

Ужо другая краіна - суседка Беларусі, абірае прэзыдэнтам прадстаўніка дыяспары, чалавека, які дзесяцігоддзі жыў па-за межамі Радзімы. У Літве - былы грамадзянін ЗША Адамкус, у Латвіі - былая грамадзянка Канады Віке-Фрэйбэрга.

Нядаўна газэта "Народная воля" надрукавала нізку лістоў чыітачоў, якія жадаюць бачыць на чале Беларусі Івонку Сурвіллу, Старшыню Рады БНР.

Магчыма, нават у мэтах кампрамісу паміж палітычнымі сіламі ды дзеля міжнароднага іміджу Беларусі — гэта сапраўды быў бы адзін з найлепшых варыянтаў.

Нашыя прыбалтыйскія суседзі вяртаюць суайчыннікаў, якія набылі вопыт жыцьця і працы ў разьвітых краінах.

У сёняшняй Беларусі пра вяртаньне лідараў дыяспары гаворка не ідзе - наадварот, краіну вымушаныя пакідаць ўсё большая колькасьць маладых людзей, якія не бачаць пэрспэктывы ў Айчыне.

Але, як паказваве вопыт нашых суседзяў, такія пэрспэктывы з'явяцца.

XS
SM
MD
LG