Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 17 чэрвеня 1999 г.


Алена Ціхановіч, Прага

Сёння аўтарытэтная міжнародная арганізацыя "Amnesty International" абнародавала свой даклад адносна сітуацыі з правамі чалавека ў свеце за 1998 год.

Адметна, што сёлета да публікацыі сваёй штогадовай справаздачы "Amnesty International" прымеркавала акцыю, мэта якой — дамагчыся забароны смяротнага пакарання ў свеце. Такім чынам, на думку правааабаронцаў,чалавецтва павіна адзначыць уступленне у новае тысячагоддзе.

Вось што ў сувязі з гэтай акцыяў заявіў прадстаўнік "Amnesty International" Аліў'е Жакуле:

(Аліў'е Жакуле:) "Мы вельмі ўсьцешаныя, што расейскі прэзідэнт Барыс Ельцын дэ-факта адмяніў смяротнае пакаранне. Гэта добры прыклад, які можа пераняць ЗША, дзе сёння , напрыклад, чакае пакарання малады чалавек за страшныя злачынствы, якія ён здзейсьніў, калі яму было 17 гадоў. ЗША застаецца адзінай краінай у свеце, дзе людзей караюць за злачынствы, учыненыя у падлеткавым узросце."

"Amnesty International" адзначае, што 80 працэнтаў усіх смяротных пакаранняў у свеце прыпадае на 4 краіны - Кітай, Злучаныя Штаты, Іран і Конга.

Цяпер - да асноўнай часткі дакладу. Сярод 151 краіны, дзе вёўся праваабарончы маніторынг, знаходзіцца і Беларусь.

Пастаяннай праблемай Беларусі "Amnesty International" лічыць затрыманні мірных дэмантранатаў, існаванне вязняў сумлення і зьбіцьцё затрыманых міліцыяй. У першых радках даклада таксама згадваецца, што на Беларусі прынамсі 84 чалавекі прысуджаныя да смяротнага пакарання і з іх , як паведамляецца, 33 ужо пакараныя.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка працягвае захоўваць кантроль над асноўнымі галінамі урадавай дзейнасці. Яму падначаленыя асноўныя сілавыя структуры - КДБ і МУС.

На працягу года, як адзначаецца ў дакладзе "Amnesty International", палітычная напружанасць у Беларусі ўзрастала. На масавыя дэманстрацыі пратэсту міліцыя адказавала жорсткімі дзеяннямі .

У дакладзе таксама адзначаецца , што вайсковая служба ў Беларусі застаецца абавязковай і Канстытуцыя ня мае выключэння для тых, хто не можа выконваць гэтыя абавязкі з прычыны перакананняў сумлення.

Даклад згадвае падзеі мінулага году, якія выклікалі занепакоенасць праваабаронцаў. Так, каля пяцідзесяці чалавек былі затрыманыя у Менску 22 сакавіка, падчас правядзення дэмантрацыі ў гонар 80 ўгодкаў БНР. Сярод іх журналісты Барыс Хамайда і Ўладзімір Плешчанка і пятнаццацігадовы Павел Рахманаў. Такія ж масавыя затрыманні адбыліся неўзабаве 2 красавіка, калі праводзілася дэмантрацыя пратэсту супраць расейска-беларускай інтэграцыі. Сакратар БНФ Вячаслаў Сіўчык, затрыманы той раз, быў збіты міліцыяй і асуджаны да 10 дзённага зняволення. "Amnesty International" згадавае, што каля траціны затрыманых падчас той красавіцкай акцыі былі непаўнагадовымі падлеткамі.

У лютым 1998 года адбыўся паказальны працэс над двума сябрамі маладога фронту - Аляксеем Шыдлоўскім і Вадзімам Лабковічам. 19 гадовы Шыдлоўскі за вывешванне нацыянальнага сцяга і антыпрэзідэнцкія лозунгі быў асуджаны да 18 месяцаў калоніі строгага рэжыму. У часе папярэдняга затрымання, у жодзінскім СІЗО, як адзначаецца ў дакладзе, Шыдлоўскага неаданаразова збівалі.

1998 год вызначыўся таксама пераследам адвакатаў- праваабаронцаў. "Amnesty International" згадвае выпадак Веры Страмкоўскай, якая абараняла інтарэсы зьняволеных Андрэяч Клімава, Васіля Старавойтава і Ўладзіміра Кудзінава . Міністэртва юстыцыі і Менская гарадская калегія адвакатаў ініцыявалі працэс дыскваліфікацыі Страмкоўскай, што міжнародная праваабарончая арганізацыя лічыць палітычна матываваным пераследам. Падабаронных Веры Страмкоўскай -Клімава, Старавойтава і Кудзінава даклад называе вязнямі сумлення.

8 чэрвеня мінулага году адвакат Аляксей Філіпчанка ў Наваполацку пайшоў здзейсніў акт самаспалення ў знак пратэсту супраць парушэння законных правоў яго падабароннай.

"Amnesty International" адзначае, што ў Беларусі актыўна выкарыстоўваецца найвышэйшая мера пакарання і ў той жа час інфармацыя пра смяротныя пакаранні ахоўваецца як дзяржаўны сакрэт. Па звестках аўтараў дакладу, са студзеня па жнівень мінулага году былі пакараныя 33 чалавекі.

У справаздачы прыводзяцца таксама факты, што пяцёра з асуджаных , якія утрымліваліся ў менскім СІЗО нумар 1 - Іван Фамін, Сяргей Праціраеў, Ігар Склярэнка, Міхаіл Глушанок і Сяргей Забабурын падвяргаліся катаванням, з тым, каб яны прызналі сваю віну.

Па звестках "Amnesty International", судовыя рашэнні у дачынненні чатырох з названых асобаў нельга лічыць справядлівымі. У менскім СІЗО нумар 1, адзначаецца ў дакладзе , асуджаныя на смерць сутракаюцца з вельмі жорсткім абыходжаннем. Так, напрыклад, іх тут збіваюць драўляным малатком. У дакладзе прыводзіцца толькі адзін выпадак, калі смяротнае пакаранне асуджанаму Верадзе было Вярхоўным Судом замененае 15 гадамі зняволення.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Amnesty International" заклікае беларускія ўлады неадкадна вызваліць ўсіх вязняў сумлення , расьследаваць усе выпадкі збівання вязняў і пакараць вінаватых, аднавіць прафесійныя паўнамоцтвы адвакатаў Надзеі Дударавай і Гары Паганяйлы, якія былі дыскваліфікаваныя раней за іхнюю
правабарончую дзейнасць.

"Amnesty International" таксама лічыць, што ў Беларусі павінна быць адмененае смяротнае пакаранне і абвешчаны мараторый на выкананне прысудаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG