Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 16 чэрвеня 1999 г.


Мікола Іваноў, Прага

Сёньня - чарговы дзень працэсу косаўскага мірнага ўрэгуляваньня. Прайшоў ён пад знакам далейшага вываду сэрбскіх войскаў з правінцыі. Але разам з адыходам сэрбскіх вайскоўцаў на Балканах паўстае новая праблема - праблема сэрбскіх уцекачоў.

На сёньня 16 тысячаў цывільных сэрбаў перакрочылі мяжу з Чарнагорыяй, а 24 тысячы мяжу з Сэрбіяй. Не ўзгодненая таксама справа ролі расейскага вайсковага кантынгенту ў міратворчай аперацыі. Расейцы па ранейшаму адмаўляюцца ад каардынацыі сваіх высілкаў з НАТА.

Сэрбы ўцякаюць таму, што яны не без падставаў баяцца помсты з боку Арміі вызваленьня Косава за дзеяньні югаслаўскага войска і напоўваенных фармаваньняў падчас паветранай аперацыі авіяцыі НАТА. Прыгадаю, што ад сэрбскага тэрору ўцякло за мяжу і стала ўцекачамі ўнутры Косава амаль 980 тысяч. - кожны другі жыхар.

Ніхто пакуль-што не ведае, колькі мірных албанцаў загінула ў выніку сэрбскага тэрору. Міжнародны трыбунал у Гаазе вядзе расследваньне гэтай справы, але кожны новы дзень прыносіць новыя і новыя сьведчаньні шматлікіх злачынстваў.

У раёне вёскі Кораніца, што на поўдзень ад Прышціны, мясцавыя жыхары, якія ацалелі падчас кампаніі тэрору, паказалі групе замежных журналістаў вялікую брацкую магілу, дзе пахавана прыблізна 155 ахвяраў. Усе яны былі забітыя падчас карнай акцыі спэцыяльных частак сэрбскай паліцыі 27 - 28 красавіка.

У вёсцы Вяліка Круса, у 60 км. на паўднёвы захад ад Прышціны датскі вайсковы кантынгент міратворчага корпусу НАТА знайшоў прыблізна каля 20 напоўспаленых целаў. Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што гэта таксама ахвяры сэрбскага тэрору.

Брытанскія вайскоўцы са складу міратворцаў на поўдзень ад гораду Качанік знайшлі каля 80 свежых магілаў. Ёсць сьведчаньні, што сэрбы напярэдадні адыходу перазахавалі такім чынам з брацкай магілы ахвяраў масавых забойсцваў.

У Качаніку мясцовыя жыхары паказалі міратворцам яшчэ дзве магілы магчымых ахвяраў сэрскага тэрору. Брытанскія жаўнеры знайшлі на месцы таксама шмат вопраткі з дзіркамі ад куляў.

У іншай вёсцы Дьяконіца мясцовы працаўнік на могілках расказаў прадстаўнікам ААН, што падчас вайны яму даводзілася штодня хаваць да 70 ахвяраў расстрэлаў і іншых забойстваў.

Міжнародная праваахоўная арганізацыя "Лекары ў абарону правоў чалавека" правяла ў лягерах уцекачоў з Косава апытаньне на тэму прычынаў уцёкаў каля адной тысячы чалавек. Прыблізна 90% апытаных сцвердзілі, што галоўнай прычынай іх ад'езду быў сэрбскі тэрор. Амаль палова сцвердзіла, што іх дамы былі спаленыя сэрбскімі вайскоўцамі. У спаваздачы гэтай арганізацыі сцвярджаецца, што катаваньне, гвалты, рознага роду здзекі і нават расстрэлы былі штодзённай зьявай у Косаве падчас вайны.

Як бачым, страх сэрбскага насельніцтва не безпадстаўны. Тым больш, што пакуль-што не робяцца ніякія крокі ў справе раззбраеньня Арміі вызваленьня Косава, так як гэта прадугледжана рэзалюцыяй Рады бяспекі ААН. Больш таго армія гэтая намагаецца адчуваць сябе пераможцай у вайне і нават стварае у некаторых раёнах мясцовую адміністрацыю, і такім чынам імкнецца да поўнай незалежнасьці Косава. Ёсць паведамленьні, што канвоі сэрбскіх уцекачоў абстрэльваюцца ў той час, калі яны едуць без суправаджэньня сэрбскага войска. Ёсць забітыя і параненыя.

У Тыране старшыня часовага ўраду Косава і лідар АВК Хасім Тачы заявіў, што ён ня можа гарантаваць бяспеку расейскага вайсковага кантынгенту і расейскія жаўнеры павінны быць выведзеныя з Косава. Заява гэтая яшчэ больш ускладніла сітуацыю вакол расейскіх дэсантнікаў, якія захапілі Прышцінскі аэрапорт і не падпарадкоўваюцца камандваньню НАТА. Расея хацела адразу ж накіраваць падмацаваньні гэтаму батальёну, але Румынія і Балгарыя адмовіліся прадставіць сваю паветраную прастору для расейскіх самалётаў. І таму на дапамогу 200 расейскім жаўнерам прышоў з Босніі толькі невялікі канвой грузавікоў з прадукіамі харчаваньня і вадой для піцьця. Пры гэтам канвой гэты канваірвалі брытанскія жаўнеры.

Каб вырашыць праблему супрацоўніцтва паміж расейцамі і натаўцамі ў рамках ваеннай міратворчай апэрацыі ў Косаве сёньня ў Гэльсінкі ідуць перамовы паміж расейскай і амэрыканскай паўнамоцнымі дэлегацыямі. На чале з Мэдэлін Олбрайт і Ігарам івановым.

А між тым, і НАТА, і Расея і ААН згодна падкрэсліваюць, што Косава застаецца часткаю Югаславіі, яе аўтанамнай правінцыяй. Але як гэта будзе выглядаць у рэальнасьці, калі ў Косава не застанецца сэрбскага насельніцтва?

Ключ да вырашэньня гэтай праблемы ляжыць у праблеме дэмакратызацыі Сэрбіі. Толькі ў тым выпадку, калі ў Белградзе будуць кіраваць не асобы абвінавачаныя Міжнародным трыбуналам у ваенных злачынствах, а новыя незаплямленыя крывёю албанцаў людзі можна будзе пачынаць працэс паступовага пераадоленьня адвечнай варожасьці паміж сэрбамі і албанцамі.

Амаль чатытры месяцы прэзідэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч не паказваўся публічна. Але вось цяпер, калі крэсла пад ім захісталася ён распачаў спецыяльную паездку па знішчанай налётамі і ракетнымі ўдарамі НАТА краіне. Ён намагаецца захаваць за сабой уладу. Але якім чынам? Гэтай тэме прысьвечаная размова Міколы Іванова з дырэктарам паўднёва-славянскай рэдакцыі нашага радыё Нено Пэджычам.

(Іваноў:) Учора Сэрбская праваслаўная царква, якая дагэтуль актыўна падтрымлівала Мілошавіча, апублікавала заяву, у якой заклікае югаслаўскага прэзідэнта пайсці ў адстаўку. Які ўплыў гэты крок царкоўных іерархаў можа мець на лёс Югаславіі?

(Пэджыч: ) "Упершыню праваслаўная царква выступіла з такой заявай, Яшчэ 3 месяцы таму назад яна прытрымлівалася зусім іншай пазыцыі. Яна фактычна выступала за вайну з НАТА. Цікава, што прасалаўная царква патрабуе, каб Мілошавіч пайшоў у адстаўку не таму, што ён прайграў вайну, ці страціў Косава, ці здрадзіў свой народ. Не... на іх думку ён павінен адыйсьці таму, што з ім на чале Сэрбія застанецца ізаляванай краінай, што яна не здолее далучыцца да Эўрапейскага саюзу і т.п. І трэцьцяе. Што я хачу падкрэсліць - звычайна і ў іншых краінах дзяржава падтрымлівае царкву. У Сэрбіі наадварот. Тут царква адыгрывае такую вялікую ролю, што яе падтрымка патрэбная дзяржаве. Але цяпер, праўдападобна кіраўніцтва царквы зразумела, што далейшая падтрымка Мілошавіча можа адштурхнуць ад яе вернікаў. Акрамя таго, магчыма ўнутры самой праваслаўнай царквы выспеў свой канфлікт. Сэрбская праваслаўная царква ніколі, напрыклад, не выступала з асуджэньнем сэрбаў, якія ўдзельнічаюць у этнічных чыстках. Ніколі яна не выступала супроць злачынстваў сэрбскага войска ў Косаве. Патрыярх заўсёды гаварыў вельмі агульна: мы супроць злачынстваў, супроць этнічных чыстак і т.п. Такія біблійныя рэчы. Але напрклад падчас баснійскай вайны сэрбская праваслаўная царква падтрымлівала тых, каго цяпер Міжнародны трыбунал абвінаваціў у ваенных злачынствах, а таксам палітычныя партыі, якія сёньня разглядаюцца як тэрарыстычныя.

З другога боку цяпер Мілошавіч падарожнічае па Сэрбіі. Ён абяцае адбудову дарогаў, мастоў. Усе сьмяюцца: адкуль ён возьме грошы".

(Іваноў:) Калі б Мілошавіч сёньня пайшоў у адстаўку, ці не існуе ў Сэрбіі пагроза палітычнага вакууму? Хто у такой цяжкай сітуацыі можа прыйсьці на зьменцу Мілошавічу?

(Пэджыч: ) " Па-першае Мілошавіч па сваёй волі ніколі ў адстаўку не пойдзе. Яго толькі могуць змусіць Гэта можа быць толькі у выніку замаху, альбо ён скончыць жыцьцё самагубствам. Таму што ў ягонай сям'і традыцыя самагубстваў вельмі доўгая. Але напэўна ён не адыдзе мірна. Гэта вялікая праблема для Сэрбіі. Людзі Мілошавіча па горла ў злачынствах і карупцыі, яны зарабляюць на гэтым вялікія гршы, і яны ніколі не аддадуць уладу мірна".

(Іваноў:) А ці апошнія дзеяньні ЭС, які заблякаваў рахункі Мілошавіча, ягоных кмапаніяў і ягоных супрацоўнікаў, могуць спрыяць пазбаўленьню Мілошавіча ўлады?

(Пэджыч: ) "Гэта павінна мець уплыў, калі не на самога Мілошавіча, дык на сэрбскае насельніцтва. Бальшыня экспертаў лічыць, што на працягу бліжэйшых 6 месяцаў Сэрбія сутыкнецца з жудаснай сітуацыяй, з горшай сітуацыяй чымся была падчас вайны. Гэта значыць - адсутнасць грошаў., адсутнасць электрычнасьці, адсутнасць цэнтральнага ацяпленьня, А гэта азначае бядоту. А да гэтага яшчэ далучыцца цяжкасьці звязаныя з тысячамі сэрбаў, якія будуць уцякаць з Косава".

(Іваноў:) А калі усж такі уявіць сябе , што Мілошавіча удасца адхіліць ад улады, хто тады? Хто можа ўзначаліць краіну у такой цяжкай сітуацыі? Нено Пэджыч лічы:

(Пэджыч: ) "Есць толькі адзін чалавек, які здольны знаходзіцца ў апазыцыі да Мілошавча, і які дастаткова папулярны, каб выцягнуць краіну з крызісу, які мог бы заняць пасаду прэзідэнта Югаславіі.
Гэта прэзідэнт Чарнагорыі Міло Дьюканавіч. Іншая справа, што ён не хоча рабіць гэтага. Апазыцыя падзеленая і яна вельмі слабая. Дакладней кажучы, яна была вельмі слабая да вайны. Але цяпер яна узмацняецца атрымлівае новую падтрумку, не такую значную але усежтакі. Але вы маеце рацыю ў тым, што цяпер у самой Сэрбіі няма такога палітычнага дзеяча, які б мог узначаліць краіну".

Не з усімі думкамі нашага эксперта можна было б пагадзіцца, але ў адным ён бясспрэчна мае рацыю, калі югаслаўскі дыктатар застанецца пры ўладзе краіну чакаюць вельмі. Вельмі цяжкія выпрабаваньні.

XS
SM
MD
LG