Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 16 чэрвеня 1999 г.


Заўтра ў Латвіі пачнуцца прэзыдэнцкія выбары. Выглядае, што працэс будзе доўгі і амаль дэтэктыўны.
Прэзыдэнта ў нашых суседзяў абірае парлямант, і амаль кожная фракцыя на сёньня прапанавала свайго кандыдата.

Са мной у студыі мой калега Дайніс Мартанс, супрацоўнік латышскай службы радыё "Свабода".

(Сокалаў-Воюш:) Дайніс, колькі на сёньня ёсьць кандыдатаў і хто яны?

( Дайніс Мартанс:) " Кандыдатаў — пяць. Асноўны кандыдат, на маю думку, былы лідар латышоў на Захадзе, у праватнасьці ў ЗША, Вайра Паэглэ з апазыцыйнай партыі Шкэйлэ (Народная партыя). Другі: Анатоліс Гарбуновас - кандыдат ад прыўладнай партыі "Латвяс цэльш" — былы лідар латыскіх камуністаў. Трэйці кандыдат — Райманд Паўлс ад кааліцыйнай партыі, якая мае 7 дэпутатаў у парляманце. І яшчэ адзін кандыдат, які цяпер не жыве ў Латвіі а зьяўляецца прадстаўніком краіны ў ААН у Ню-Ёрку - Яніс Прыедкалнс. Ён кандыдыт ад нацыяналістаў".

(Сокалаў-Воюш:) Калі ў першым туры прэзыдэнт ня будзе абраны, што далей?

( Дайніс Мартанс:) "Калі заўтра парлямант не абярэ ніводнага кандыдата, выбары будуць працягвацца на наступны дзень. Але паводле нашых зьвестак сытуацыя выглядае так, што ўсе левыя падтрымаюць Райманда Паўлса і ён можа атрымаць амаль 50% галасоў. Другі кандыдат, які мог бы быць - Вайра Паэглэ, таму што нацыяналісты ніколі ня будуць галасаваць за Паўлса ці Гарбунова. Але ёсьць яшчэ адзін кандыдат, які не належыць ні да якой партыі, гэта латышка з Канады, прафэсар, дырэктар інстытуту Латвіі -- Вайра Віке-Фрэйбэргэр, бо калі праз некалькі тураў ніхто ня будзе абраны, партыі могуць выставіць непалітычнага кандыдата".

(Сокалаў-Воюш:) Калі б выбары праводзіліся не ў парляманце, хто з кандыдатаў меў бы большыя шанцы?

( Дайніс Мартанс:) "Сацыялягічныя апытаньні на гэты конт не праводзіліся, але калі б праходзілі выбары ў парлямант, то бальшыню маглі б набраць, альбо самы папулярны цяперашні палітык Латвіі Анатоліс Гарбуновас, або Вайра Віку-Фрэйбэргэр".

(Сокалаў-Воюш:)Хто з кандыдатаў мае найлепшую праграму для нацыянальных меншасьцяў у Латвіі? Хто быў бы найбольш выгадным прэзыдэнтам для латыскіх беларусаў?

( Дайніс Мартанс:) "Толькі двое з кандыдатаў маюць у сваіх праграмах пытаньне нацыянальных мяншыняў. Гэта Райманд Паўлс, які гаворыць пра дружбу народаў, і Яніс Прыедкалнс - нацыяналіст, які жыў у 15 краінах, мае шмат дзяцей і ў сваёй праграме, на падставе Ўсеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека, надае шмат увагі правам Беларусаў, Ліваў, Расейцаў і іншых народаў Латвіі".

XS
SM
MD
LG