Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 14 чэрвеня 1999 г.


Заўтра раніцай у Менск з Бухарэсту, дзе адбываліся слуханьні адносна Беларусі, вяртаецца група з прадстаўнікоў апазыцыі і няўрадавых арганізацыяў краіны.

Ініцыятарам слуханьняў выступіў кіраўнік рабочай групы парляманцкай асамблеі АБСЭ Адрыян Сэвэрын. Пра тое, што менавіта з'яўлялася мэтаю гэтых слуханьняў, і ці яна была дасягнутая, мы папрасілі распавесьці самаго сп. Сэвэрына.

(Сэвэрын: ) "Галоўная мэта была знайсьці разьвязку праблемы правядзеньня вольных і справядлівых выбараў, у якіх усе палітычныя сілы маглі б удзельнічаць, і вынікі якіх былі б прызнаныя і на ўнутраным, і на міжнародным узроўні".

(Карэспандэнт: ) Паколькі прадстаўнікоў ураду не было, ці гэтая мэта была дасягнутая, на Вашую думку?

(Сэвэрын: ) "Безумоўна. Але гэтыя мэты не дасягаюцца адным махам. Гэта працэс, і мы распачалі яго. І нягледзячы на тое, што прадстаўнікоў самога ўраду не было на перамовах, спрэчкі могуць здарацца і сярод самой апазыцыі. А хацелася б, каб апазыцыя, у дачыненьні да некаторых асноўных пытаньняў (у прыватнасьці, свабодных і справядлівых выбараў) - гаварыла адным голасам. Што да гэтага, дык слуханьні былі пасьпяховымі, і, мы лічым, дасягнулі сваёй мэты.

Але, паўтараю, размова ідзе пра працэс - некаторыя назвалі яго Бухарэсцкім працэсам - ён пачаўся і павінен працягвацца недзе ў іншым месцы альбо таксама тут, - але гэта будзе, безумоўна, даўгі і цяжкі працэс".

XS
SM
MD
LG