Як мы паведамілі ўчора, на адной інтэрнэтнай старонцы зьявіўся сьпіс курсантаў Менскай Акадэміі КГБ. Учора мы зьвязваліся з Аддзелам інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КГБ РБ, дзе нам паведамілі, што рыхтуецца афіцыйная заява камітэту з гэтай нагоды. Сёньня начальнік аддзелу сп. Фёдар Котаў заявіў нам у тэлефоннай размове наступнае: «Гэткія абвесткі на інтэрнэтнай старонцы нельга лічыць верагоднай крыніцай інфармацыі. Там і жук і жаба... Туды ўсякі можа залезьці і ўсадзіць любую інфармацыю». Фёдар Котаў двойчы заявіў, што кіраўніцтва КГБ «вырашыла не рабіць з гэтай прычыны ніякай афіцыйнай заявы».
Самае папулярнае
1