Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 09 чэрвеня 1999 г.


Рада Эўропы запатрабавала сёньня правядзеньня ў Беларусі свабодных выбараў і вызваленьня з турмы Міхаіла Чыгіра.

У заяве Рады Эўропы, у прыватнасьці, гаворыцца, што арышт Чыгіра пярэчыць асноўным грамадзянскім правам, якія паважаюцца ўсімі краінамі-ўдзельніцамі Рады.

Рада Эўропы, якая аб'ядноўвае 41 краіну, яшчэ ў сакавіку 1993 году адхіліла заяву Беларусі аб далучэньні да Рады, а ў 1996 годзе, пасьля разгону Лукашэнкам парлямэнту, скасавала статус Беларусі як адмыслова запрошанага сябра.

У сёньняшняй заяве гаворыцца, што вольныя і справядлівыя выбары былі б «першым крокам» на шляху адбудовы дачыненьняў паміж Беларусьсю і Радай Эўропы. Адкрытыя перамовы паміж уладай і апазыцыяй маглі б зрабіць такія выбары рэальнасьцю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG