Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 01 чэрвеня 1999 г.


Уладзімерп Глод, Менск

Дэпутаты Вярхоўнага САвета Мечыслаў Грыб і Анатоль Лябедзька ўзялі ўдзел у вясновай сэсіі Міжпарляманцкай паўночна-атлянтычнай асамблеі, што праходзіла днямі ў Варшаве.

У Міжпарляманцкую паўночна-атлантычную асамблею ўваходзяць парламянты з 19-ці краінаў Паўночна-Атлянтычнага блёку. Яны маюць статус пастаянных сяброў. Акрамя таго, 11 краінаў зьяўляюцца асацыяванымі сябрамі. Сярод іх у свой час была і Беларусь, аднак пасьля "рэфэрэндуму" 1996 года яна была пазбаўленая гэтага статусу, і цяпер яна мае статус назіральніка.

Галоўным пытаньнем было становішча ў Югаславіі. Сэсія падтрымала дзеяньні НАТА.

Анатолю Лябедзьку далі слова на двух паседжаньнях - палітычнага камітэту і камітэту па абароне і бясьпецы. А самае галоўнае, дзякуючы намаганьням беларускіх дэпутатаў, пастаянны камітэт, які з'яўляецца рабочым ворганам асамблеі, прыняў адмысловую заяву па палітычнай сытуацыі ў Беларусі. У ім заклік да прэзыдэнта Лукашэнкі і ўраду вярнуцца на дэмакратычны шлях, спыніць парушэньні правоў чалавека.

Акрамя таго, камітэт сьцьвярджае, што пасьля 20 ліпеня, калі ня будуць праведзеныя дэмакратычныя выбары, прэзыдэнт Лукашэнка ня будзе лічыцца дэмакратычна абраным прэзыдэнтам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG