Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 31 траўня 1999 г.


Юры Дракахруст, Менск

Па ініцыятыве шэрагу арганізацыяў Беларусі была створнаня грамадзкая камісія па дасьледваньню абставінаў трагедыі, якая адбылася ўчора ў Менску. На прэсавай канфэрэнцыі, якая адбылася сёньня, сябры грамадзкай камісіі ўсклалі на ўладу адказнасьць за трагедыю.

Грамадзкую камісію ўзначаліў выконваючы абавязкі старшыні БНФ Лявон Баршчэўскі. Свой выступ на прэсавай канфэрэнцыі ён пачаў са ўзгадкі аб тым, як тры гады таму, 30 траўня, міліцыя ў Менску жорстка зьбівала маладых удзельнікаў акцыі пратэсту. Ён нагадаў таксама, як у 1997 годзе, пасьля таго, як перакуліўся аўтобус і загінулі дзеці, улады не адмовіліся ад правядзеньня "сьвята горада". На думку сп. Баршчэўскага, улада і зараз, у чарговы раз, прадэманстравала сваю амаральнасьць, няздольнасьць і нежаданьне абараняць людзей. Ён падкрэсьліў, што ў Беларусі, у параўнаньні зь іншымі эўрапейскімі краінамі, найбольшая колькасьць супрацоўнікашў сілавых структураў на душу насельніцтва, але як трэба ратавацб людзей - няма а ні тэхнікі, а ні міліцыянтаў.

Сямён Шарэцкі зачытаў заяву Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету, у якой выказваюцца спачуваньні пацярпелым і семьям загінуўшых. Спадар Шарэцкі падкрэсьліў, што калі б улада непакоілася аб бясьпецы людзей гэтак жа, як і аб уласнай бясьпецы, трагедыі б не было.

Намесьнік старшыні БНФ Вінцук Вячорка выказаў абурэньне з нагоды таго, што ў склад урадавай камісіі ўвайшлі асобы, якія нясуць адказнасьць за забясьпечаньне бясьпекі.

Грамадзская камісія, па словах яе сяброў, створаная менавіта дзеля таго, каб забясьпечыць аб'ектыўнасьць дасьледваньняў.

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч у сваім выступе ўсклаў адказнасьць за трагедыю за кіраўніцтва міліцыі. "Яны вучаць сваіх падначаленых, як біць, а не як ратаваць людзей, - заўважыў ён. - Спадары Ярмошын, Сівакоў і Шэйман павінныя не засядаць у камісіі, а разглядацца, у лепшым выпадку, як сьведкі, а ў горшым - як падазраваныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG