Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 21 траўня 1999 г.


Прыкладам таго, што заява Дзяржаўнага Дэпартаманту ЗША - зьява невыпадковая, і што ў ЗША сур'ёзна сочаць за падзеямі ў Беларусі, ёсьць рэдакцыйны артыкул газэты Washington Post.

Артыкул надрукаваны месяц таму, але ня страціў актуальнасьці і сёньня.

"Лёгка, вельмі лёгка махнуць на Лукашэнку рукою як ня вартае ўвагі глупства, - гаворыцца ў артыкуле. - Ён дзейнічае з дасканаласьцю, якой толькі й можна было чакаць ад былога савецкага дырэктара саўгасу. Ён прапануе ваенную дапамогу свайму сябруку-дыктатару Слобадану Мілошавічу, хоць эканоміка самой Беларусі ляжыць у руінах.

Было б памылкай недаацэньваць Лукашэнку і тую пагрозу, якую ён сабою ўяўляе. Ён хацеў бы аб'яднаць Беларусь з Расеяй, каб выбіцца на шырэйшую палітычную сцэну. Ягонае падштурхоўваньне ідэі "славянскага саюзу" Расеі, Беларусі і Югаславіі - гэта яшчэ адзін крок па гэтым шляху, практычна малазначны, але рытарычна карысны. Нават калі, што найбольш верагодна, гэтыя саюзы ніколі ня стануць рэальнасьцю, Лукашэнкава тыранія зробіць свой славесны ўплыў на суседнія маладыя дэмакратыі - Украіну, Літву і Польшчу.

Тым, хто выступае супраць Лукашэнкі, пагражае выгнаньне альбо турма; Міхаіл Чыгір сядзіць за кратамі праз сфабрыкаванае абвінавачваньне. Нават тыя, хто застаецца на волі, жывуць пад цяжкім ціскам: Андрэй Саньнікаў быў нядаўна зьбіты расейскімі фашыстамі, якія дзейнічаюць у Беларусі амаль беспакарана.

Але як гэтыя фашысты і ультранацыяналісты не прадстаўляюць бальшыні расейцаў, гэтак і Лукашэнка ня можа выступаць ад імя ўсяго народу. Ён даўно скасаваў Канстытуцыю гэтага народу і насьміхаецца зь ягоных дэмакратычных правоў. Магчыма, увагу Захаду цяпер больш займае Югаславія, аднак Сэрбія мусіць служыць для Захаду прыкладам - колькі шкоды можа прычыніць нават самы дробны дыктатар.

Вынікам усьведамленьня гэтага можа стацца падтрымка беларускіх дэмакратаў, якія працягваюць супрацьстаяць восі Мілошавіч-Лукашэнка".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG