Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 21 траўня 1999 г.


Ірына Курапаткіна, Вашынгтон

"Дзярждэпартамэнт ЗША зьвяртае ўвагу грамадзкасьці і міжнароднай супольнасьці на спробу беларускай апазыцыі правесьці прэзыдэнцкія выбары, што завершыліся 16 траўня.

Злучаныя Штаты характарызуюць гэтыя выбары як ініцыятыву беларускай апазыцыі, што ўяўляе сабой намаганьне дэмакратычных сілаў у Беларусі распачаць дыялёг зь беларускім народам, ад якога рэжым Лукашэнкі дагэтуль адмаўляўся", — гаворыцца ў заяве.

Паводле прэсавага сакратара Дзярждэпартамэнту ЗША Джэймса Рубіна, прайшоўшая выбарчая кампанія драматызавала сытуацыю, канстытуцыйны і палітычны тупік, створаны прэзыдэнтам Лукашэнкам пры скіданьні Канстытуцыі ў 1996 годзе і праз абмежаваньне правоў чалавека.

Злучаныя Штаты выказваюць сваё шкадаваньне ў сувязі з рэпрэсіўнымі захадамі беларускага кіраўніцтва ў спробе падавіць гэтую ініцыятыву вяртаньня Беларусі на шлях дэмакратычнага разьвіцьця.

У заяве пералічаныя некаторыя з акцыяў беларускага кіраўніцтва, у прыватнасьці, арышт былога прэм'ер-міністра Міхаіла Чыгіра і пагроза зачыніць незалежныя беларускія выданьні. Злучаныя Штаты чарговым разам заклікаюць кіраўніцтва Беларусі зьмяніць курс, пайсьці на дыялёг без папярэдніх умоваў з дэмакратычнымі сіламі краіны і грамадзтвам у цэлым.

ЗША таксама абяцаюць аказваць падтрымку дэмакратыі ў Беларусі і заклікаюць да гэткіх дзеяньняў міжнароднае супольніцтва.

Такім чынам, прайшоўшыя прэзыдэнцкія выбары разглядаюцца ў ЗША, як вынікае з заявы Дзярждэпартамэнту, як палітычная акцыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG