Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 20 траўня 1999 г.


Сяргей Астраўцоў, Гародня

На Гарадзеншчыне ўлады працягваюць перасьлед актывістаў выбарчай кампаніі (эфір 19 траўня).

У Кастрычніцкім судзе горада па два мільёны штрафу атрымалі спадары Чарнушчык і Сухі. Іхнія сябры ня мелі выбарчых скрынак і да суду не прыцягваліся.

У Ленінскі суд Гародні былі выкліканы 7 чалавек, усе, апроч Міколы Воранава, якія адмовіліся браць позву на расейскай мове, а на беларускай міліцыянты напісаць ня здолелі, хаця стараліся размаўляць па-беларуску.

Гэтым разам справы патрапілі да другога судзьдзі па адміністратыўных справах Сяргея Казяка. Апошнім часам ягоны калега Ярашэвіч вельмі актыўна засуджвае апазыцыянэраў, а вось Казяк, раней, апраўдаў прадстаўніка маладзёжнай арганізацыі, калі міліцыя затрымала адразу 38 чалавек. Цяпер было трошкі інакш. Спачатку Казяк даў 5 міліёнаў штрафу Яўгену Чыгіру, які меў выбарчую скрынку, але далей разгляд справы быў спынены. Празь некалькі гадзінаў Казяк паведаміў астатнім, што пратаколы адносна іх былі складзены няслушна, і ён адаслаў іх назад ў міліцыю.

Адвакат Уладзімір Кісялевіч патлумачыў мне, што напэўна перагледзяць і справу Чыгіра, паколькі яго судзілі паводле артыкулу аб парушэньні ў правядзеньні выбараў, а ў гэтым разе ўлады прызналі б іх незаконнасьць. Падобнае адбылося зь Юрыем Качуком у Зэльве, якога судзьдзя таксама адмовіўся судзіць.

На гарадзкой Радзе БНФ былі падведеныя вынікі арганізацыі прэзыдэнцкіх выбараў. Старшыня Сяргей Мальчык падзякаваў усім удзельнікам і зазначыў, што ў выбарчых камісіях працавалі амаль адныя сябры БНФ, і выбары паказалі, што ў Гародні толькі БНФ можа наладзіць падобную масавую кампанію. У раёнах вобласьці пад час прэзыдэнцкай кампаніі актывізаваліся нават тыя арганізацыі фронту, якія амаль ня дзейнічалі.

Падчас правядзеньня гэтай акцыі ў БНФ уступілі новыя людзі.

На сходзе прысутнічаў сябра Сойму, давераная асоба Зянона Пазьняка на выбарах Алег Трусаў. Ён станоўча ацаніў выбары і заклікаў сяброў Фронту падтрымаць Таварыства Беларускай Мовы, якое ён узначальвае. Пры гэтым ён параўнаў Гародню зь Лідай , дзе паўтара гады выходзіць газэта ТБМ "Наша слова". У Гародні -12 суполак Таварыства і 265 сяброў. У Лідзе, якая меншая ў 3 разы па насельніцтву - 38 суполак і 255 сябраў. Падобная сытуацыя і з падпісчыкамі газэты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG