Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 20 траўня 1999 г.


Юрась Карманаў, Менск

Толькі сёньня нашае радыё атрымала пратаколы абласных выбарчых камісіяў, зь якіх вынікае, што Зянон Пазьняк набраў 2 мільёны 397 тысячаў галасоў. За Міхаіла Чыгіра прагалсавалі 1 мільён 577 тысячаў выбаршчыкаў.

ЦВК прызнала вынікі адбыўшыміся, бо ў іх узяло ўдзел больш 50% выбаршчыкаў, але вынікі выбараў - несапраўднымі.

Лічбы аб колькасьці прагаласаваўшых, пададзеныя старшынёй ЦВК Ганчаром, і лічбы, што вынікаюць з пратаколаў вабласных камісіяў, не супадаюць. Учора Віктар Ганчар абвесьціў, што ў выбарах узяло ўдзел 4 000 804 чалавекі. З пратаколаў вабласных камісіяў вынікае, што прагаласавала 4 194 378 чалавек. Розніца ў 195 574 чалавекі падаецца істотнай. Паводле пратаколаў вабласных камісіяў, за Зянона Пазьняка аддалі свае галасы 2 397 597 выбаршчыкаў - найбольш у Менскай вобласьці, найменьш у Магілеўскай. На другім месцы - Міхаіл Чыгыр, за якога прагаласавалі 1 577 602 чалавекі. Гэты палітык найбольшай падтрымкай, як вынікае з пратаколу, карыстаўся на радзіме прэзідэнта - Магілеўшчыне. Найменшую колькасьць галасоў Міхаіл Чыгір набраў у Гарадзенскай вобласьці. Паводле пратаколу, 219 179 чалавек, зь ліку тых, хто ўзялі ўдзел у выбарах, прагаласавалі супраць абодвух кандадатаў.

Цэнтральная выбарчыя камісія ў сваім выніковым рашэньніназвала колькасьць набраных кандыдатамі галасоў несапраўднай. Вынікі галасаваньня, лічыць ЦВК, ня маюць юрыдычных наступстваў. Сярод матываў такого рашэньня назваюцца перашкоды афіцыйных уладаў у правядзеньні галасаваньня, адсутнасьць паўнавартнаснай агітацыі за кандыдатаў, дзеяньня Зянона Пазьняка, які зьняў сваю кандыдатуру. Пра тое, што вынікі галасаваньня будуць несапраўднымі, першым, між іншым, заявіў сам Зянон Пазьняк.

Да сёньняшняга дня Цэнтральная выбарчая камісія зь незразумелых прычынаў хавала дадзеныя аб колькасьці галасоў, набраных кандыдатамі. Страшыня Віктар Ганчар іх проста не абвесьціў, спаслаўшыся на несапраўднасьць вынікаў. Прэсавы сакратар ЦВК Аляксандар Коктыш адмаўляўся агалошваць лічбы, спасылаючыся на сваю грамадзянскую пазыцыю. Журналісты былі вымушаныя карыстацца неафіцыйнымі крыніцамі інфармацыі.

Ці азначае гэта, што кіраўніцтва ЦВК разлічвала на іншыя вынікі галасаваньня за кандыдатаў - сказаць цяжка. Толкі пасьля агалошаньня ўчора неафіцыйнай інфармацыі ЦВК перадаў сеньня пратаколы вабласных выбарчых камісіяў журналістам. Зянон Пазьняк, які паводле пратаколаў перамог, сёньня зьвярнуўся да выбаршчыкаў з падзякай, аднак вынікі галасаваньня ён лічыць незаконнымі і заяўляе, што пазыцыя прэзыдэнта не можа быць не маральнай.

У штабе Міхаіла Чыгіра нашаму радыё дыпляматычна заявілі, што агучаныя цэнтральнай выбарчай камісіяй лічбы ёсьць вынікам кампрамісу паміж рознымі палітычнымі згуртаваньнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG