Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 19 траўня 1999 г.


Юрась Карманаў, Менск

Наш карэспандэнт, не пачуўшы на прэсавай канфэрэнцыі Віктара Ганчара колькасьць галасоў, пададзеных за кожнага з кандыдатаў, на працягу дня спрабаваў знайсьці больш канкрэтную інфармацыю - хто пераможца ў гэтых выбарах?

(Карэспандэнт: ) Нагадаю, што на прэсавай канфэрэнцыі Старшыня ЦВК Віктар Ганчар запрпанаваў зьвяртацца па канкрэтныя лічбы да прэсавага сакратара ЦВК Аляксандара Коктыша. Але на сёняшні вечар Аляксандар Коктыш не падаў журналістам нічкіх лічбаў, і ў размове са мной ён катэгарычна адмовіўся гэта рабіць, спаслаўшыся чамусьці на грамадзянскую пазыцыю. Што гэта за "грамадзянская пазыцыя" - ня здолеў сказаць і сакратар ЦВК Барыс Гюнтар. Я нават спрабаваў выйсьці на прадстаўніка Цэнтарвыбаркаму зь Ліды, сп. Сазанавец, але яна таксама паведаміла, што аніякіх канкрэтных лічбаў яна называць "ня мае права".

І таму так выглядае, што афіцыйнай інфармацыі з Цэнтравыбаркаму мы сёньня так і не дачакаемся. І таму мы вымушаныя выкарыстоўваць неафіцыйныя лічбы.

Дык вось, паводле неафіцыйных дадзеных прадстаўніка выбарчага штабу Зянона Пазьняка, перамог у гэтай выбарчай кампаніі менавіта лідар БНФ Зянон Пазьняк, які, - я падкрэсьліваю, паводле неафіцыйных дадзеных, - набраў 2 мільёны 370 тысячаў галасоў. На другім месцы Міхаіл Чыгір, які набраў 1 мільён 620 тысячаў гадасоў.

Я нагадаю, што гэта - неафіцыйныя дадзеныя, гэта - дадзеныя ад прадстаўніка выбарчага штабу Зянона Пазьняка. Цэнтравыбаркам, так выглядае, зьвесткі гэтыя хавае.

XS
SM
MD
LG