Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 14 траўня 1999 г.


Любоў Лунёва, Варшава

Сытуацыя з гандлем кабетамі, у тым ліку і ў Беларусі, абмяркоўваецца на прадстаўнічым міжнародным сэмінары экспэртаў у Варшаве, арганізаваным польскім фондам «Ля Страда».

Сёньня ў Варшаве пачаўся міжнародны сэмінар экспэртаў "Барацьба з гандлем кабетамі - дасягненьні і новыя задачы". Сэмінар падрыхтаваны пры садзеяньні фонду Фэдэрыка Эбэрта, фонду Стэфана Баторыя, фонду "Ля Страда" і бюро Інстытуту дэмакратыі і правоў чалавека пры АБСЭ. Сэмінар сабраў экспэртаў Заходняй, Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы для абмену інфармацыяй і каб выпрацаваць новую стратэгію ў гэтай дзейнасьці, а таксама даць ацэнку гандлю кабетамі.

На сэмінары "Барацьба з гандлем кабетамі" абмяркоўваецца пытаньне ролі дзяржавы ў рэабілітацыі ахвяраў гандлю кабетамі, а таксама роля мас-мэдыя ў асьвятленьні гэтай праблемы. На сэмінары працуюць чатыры працоўныя групы. Першая - "Гандаль кабетамі з пэрспэктывы парушэньня правоў чалавека, правоў кабет", другая - "Гандаль кабетамі як праблема эканамічных, сацыяльных і праблема ўмоваў працы", трэці - "Гандаль кабетамі ў аспэкце праўным як праблема арганізаванай злачыннасьці" і чацьвертая група - "Праблема міграцыі".

Вельмі цікавай для міжнародных экспэртаў падаецца сытуацыя ў Беларусі, дзе афіцыйныя ўлады робяць выгляд, што праблемы экспарту прастытуцыі ў Беларусі няма. Але менавіта беларуская злачыннасьць у гэтай галіне пачынае прыцягваць увагу да сябе з боку паліцыі ў Заходняй Эўропе. Каардынатарка польскага фонду "Ля Страда" Стана Букоўская паведаміла, што Польшча стала транзытнай краінай для беларускіх прастытутак. "Ля Страда" мае статыстычныя дадзеныя пра сотні беларускіх кабет. Арганізацыя "Ля Страда" ня ў стане дапамагчы ўсім жанчынам. Апошнім часам яна дапамагала дзьвюм беларускім кабетам, ахвярам гандлю, і была вымушаная зьвяртацца да няўрадавых арганізацыяй у Беларусі, каб вырашыць станоўча іхнае пытаньне.

Экспэрты адзначылі, што з пагаршэньнем эканамічнай сытуацыі ў Беларусі гандаль кабетамі ў Беларусі будзе вымяраца ня сотнямі, а тысячамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG