Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 14 траўня 1999 г.


Сваё меркаваньне выказвае старшыня Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі, дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі XIII скліканьня Станіслаў Багданкевіч.

(Багданкевіч:) «Я не зусім разумею рашэньне Зянона Пазьняка - ён быццам ня ведае, што ў Беларусі дыктатура і правесьці выбары Прэзыдэнта, якія б літаральна адпавядалі ня духу, а літары Канстытуцыі, нельга».

(Радкевіч:) Да чаго, на Вашу думку, гэты крок можа прывесьці, чым цяпер можа скончыцца выбарчая кампанія?

(Багданкевіч:) «Мая партыя заўсёды стаяла на пазыцыі, што гэта больш палітычная акцыя, чым рэальныя выбары. Нельга правесьці выбары, калі ўлада рэальная, якая ёсьць у Беларусі, ім супраціўляецца, калі адзін кандыдат у прэзыдэнты знаходзіцца за граніцай, а другі ў турме сядзіць».

(Радкевіч:) Ваша асабістая ацэнка гэтага рашэньня як палітыка?

(Багданкевіч:) «Нэгатыўная ацэнка. Я думаю, што трэба было яму даць каманду правесьці перагаворы эмакратычных сілаў прадстаўнікоў, сустрэцца з Шарэцкім, з Ганчаром і не працаваць на гэты таталітарны рэжым. Умовы вельмі складаныя, і мы ня можам дазваляць сабе гэтага, калі мы думаем пра дзяржаву, а менш пра сябе. У мяне самога ёсьць вельмі вялікія сумненьні па шэрагу пытаньняў. Я проста не хачу выносіць іх на шырокае абмеркаваньне».

(Радкевіч:) Вы маеце на ўвазе, што датычыцца працы Цэнтарвыбаркаму?

(Багданкевіч:) «Так».

(Радкевіч:) Але калі Вы, напрыклад, можаце выносіць або не выносіць сваё незадавальненьне на шырокае абмеркаваньне, Зянону Пазьняку як кандыдату ў прэзыдэнты належала выказаць сваё незадавальненьне гэтай сытуацыяй?

(Багданкевіч:) «Зянон Пазьняк неяк мусіць думаць пра краіну, пра дзяржаву, а ён думае толькі пра сябе. і гэта мне вельмі не падабаецца. Ён думае — як ён будзе выглядаць. Ён думае, што сапраўды нехта ў Беларусі возьме ўладу. Няўжо ён не разумее, што ўладу сёньня ўзяць нельга, сёньня ёсьць толькі палітычная барацьба.

Вельмі шмат думае пра сябе — вось і ўвесь адказ».

(Радкевіч:) Напэўна, ён думаў, што нават у палітычнай барацьбе ня ўсе сродкі — добрыя?

(Багданкевіч:) «Я думаю гэтак жа сама. Я кажу пра тое, каб без усялякай фальсыфікацыі правесьці такую палітычную акцыю. І тут я поўнасьцю салідарны з Пазьняком — пажадана, каб не дапускаць ніякай фальсыфікацыі».

XS
SM
MD
LG