Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 07 траўня 1999 г.


Юрась Карманаў, Менск

Тэхнічныя цяжкасьці, першыя затрыманыя і пэўная зацікаўленасьць грамадзянаў - так можна вызначыць вынікі першага дня датэрміновага галасаваньня ў выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.Сёньня Цэнтральная Выбарчая Камісія мае ўжо некаторыя лічбы.

У першы дзень датэрміновага галасаваньня па ўсёй Беларусі прыняло ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 204 тысячы чалавек. Пра гэта нашаму радыё паведаміў прэсавы сакратар Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Аляксандар Коктыш.

Цэтравыбаркам гэтымі вынікамі задаволены. Паводле словаў спадара Коктыша, найбольшая актыўнасьць 6 травеня назіралася ў Менску, дзе ў выбарах прыняло ўдзел 3,2 адсоткі выбаршчыкаў. На другім мейсцы - Берасьцейская вобласьць, 3,1 адсоткі. У Гомельскай вобласьці прыняло ўдзел 3 адсоткі, у Віцебскай вобласьці - 2,9 адсоткі. У Гарадзенскай -2,8, у Магілеўскай вобласьці - 2,5 адсоткі. Аўтсайдэрам стала Менская вобласьць - 1,5 адсоткі выбаршчыкаў.

Камэнтуючы актыўнасьць выбаршчыкаў, сакратар ЦВК Барыс Гюнтар заявіў:

(Гюнтар:) "Кампанія пойдзе па нарастаючай. Пачаўся абыход кватэраў са скрынямі. Ідзе галасаваньне. Ёсьць складанасьці тэхнічныя, але тое, што было задумана Вярхоўным Саветам, і тую працу, якую вядзе ЦВК і ўсе рэгіянальныя камісіі - яна будзе выкананая".

Пачатак датэрміновага галасаваньня ня стаў нагодай для масавых "пасадак" сяброў выбарчых камісіяў. Учора былі затрыманыя тры чалавекі. Сёньня ўначы - два.

Паводле інфармацыі прэсавай службы ЦВК, былі затрыманыя сябра Бабруйскай раённай камісіі Ігар Хацько, а таксама сябра ўчастковай Бабруйскай камісіі Аляксандар Чыгір. Хлопцаў затрымалі ў 4.20 ранку за тое, што яны разьвешвалі плякаты з заклікам прыняць удзел у датэрміновым галасаваньні на прэзыдэнцкіх выбарах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG